15:15 24.05.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БСДП стварае “Інфармацыйную сотню” для змагання з інтэрнэт-тролямі

А таксама для самапіяру ў глабальным сеціве. 
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) стварае “Інфармацыйную сотню”з ліку сваіх інтэрнэт-актывістаў. Пра новую ініцыятыву заявіў сёння першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі падчас семінара ў Брэсце.
Паводле яго словаў, “Інфармацыйная сотня” будзе мець сеткавую структуру і ахопліваць каля 100 актывістаў. Штаб “сотні” складаецца з шасці абласных каардынатараў, каардынатара па Мінску, а таксама аднаго нацыянальнага кардынатара. У кожнай вобласці будзе дадаткова падрыхтавана мінімум 10 падобных інтэрнэт-актывістаў.
Асноўная праца “Інфармацыйнай сотні” будзе адбывацца ў сацыяльных сетках Фэйсбук, Вконтакте і Аднакласнікі, якія карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў Беларусі.
Да такога кроку сацыял-дэмакратаў падштурхнула актывізацыя ў інтэрнэце прарасійскіх актывістаў, прыняцце закона аб блакіроўцы інфармацыйных рэсурсаў, а таксама з’яўленне фэйкавых каментатараў, за якімі могуць хавацца супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў.
Фота з архіву
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |