23:15 11.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БСДП бярэ "жаночы курс"
Актывізацыяй беларускіх жанчын у грамадска-палітычным жыцці краіны займуцца сацыял-дэмакраты, якія не толькі хочуць павысіць колькасны склад жанчынамі сваёй партыі, але і даць аснову для фармавання руху жанчын Беларусі.
Пакуль у краіне існуе толькі фармальны афіцыйны Саюз жанчын, апазіцыйная партыя “Надзея” спыніла існаванне ў 2007 годзе па прычыне парушэння заканадаўства.
Партыйцы мяркуюць, што жанчыны, калі прымаюць удзел у выбарчых кампаніях, то паказваюць вельмі добрыя вынікі не толькі, як актывісты, але як і кандыдаты.
Кіраўнік Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ганна Канюс тлумачыць рашэнне актыва:
- Вельмі шмат жанчын падтрымліваюць нас на выбарах. І ёсць такая неабходнасць, каб жанчыны ў партыі больш актыўна прымалі ўдзел у выпрацоўкі павесткі дня, каб больш актыўна працавалі ў самой партыі. Па-другое, каб усе тыя жанчыны, якія знаходзяцца па-за партыяй, таксама або галасавалі за кандыдатаў ад партыі, або прыйшлі ў нашу партыю і сталі яе сябрамі.
Ажыццяўляць свае задачы “грамадоўцы” пачалі з сябе, абраўшы 5 чэрвеня кіраўніком партыі Ірыну Вештард, а ў цэлым кіруючыя структуры партыі складаюцца напалову з жанчын.
Зміцер Кісель,
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме