21:00 17.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БСДП (Грамада) рыхтуецца да парламенцкіх выбараў
Спіс патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты беларускага парламента (Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу) складзе Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).
Па задумцы яны пройдуць рэгістрацыю, але ці возьмуць удзел, будзе залежыць ад грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.
Падрабязней аб спісе распавядае першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі:
- Гэта спіс людзей, гэта дзеянні па фарміраванні каманд, гэта дзеянні па данясенні нашага мэсаджу, нашага пасылу да грамадства. Гэта не проста спіс, гэта рэгіянальныя і нават мінскія лідары, якія збіраюцца ўдзельнічаць на гэтым этапе ў выбарах у Палату прадстаўнікоў. Такія сярод нашых актывістаў ёсць, таму мы павінныя рыхтавацца да любога сцэнарыя, справядлівыя гэтыя выбары, ці не.
Адзінага рашэння адносна выбараў у дэмакратычнай апазіцыі няма, але большасць лідараў лічыць неабходным выкарыстанне палітычнай кампаніі. Тым часам Ліберальна-дэмакратычная партыя (ЛДПБ) заяўляе, што вылучыць 245 кандыдатаў і 517 чалавек толькі па Мінску ў выбарчыя камісіі.
Зміцер Кісель, Радыё Рацыя, Брэст
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |