19:15 10.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БСДП (ГРАМАДА) ЗАЦВЕРДЗІЛА НОВУЮ СТРАТЭГІЮ
Нягледзячы на розныя першкоды ўладаў, у тым ліку і непрызнанне Мінюстам апошняга з'езда Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), які адбыўся 5 чэрвеня, актыў партыі зацвердзіў "Стратэгію арганізацыі на 2011-2014 гады" і падтрымаў ідэю правядзення Народнага сходу.
Цяпер сацыял-дэмакраты рыхтуюць зварот да партнёраў па Партыі еўрапейскіх сацыялістаў (ПЕС) і па Сацыялістычным Інтэрнацыянале, каб надаць больш увагі да праблем у краіне і адтрымання салідарнасці і падрымкі ў сённяшніх умовах.
«Зараз галоўнае - быць разам», – кажа Ігар Маслоўскі, адзін з кіраўнікоў БСДП, бо сітуацыя вымагае рэальнай актывізацыі партыйных структур:
- Зрабіць так, каб больш і больш сябраў партыі прымалі ўдзел у прыняцці ўнутрыпартыйных рашэнняў, у абмеркаванні праблем, у абмеркаванні нашых напрацовак, каб мы змаглі ахапіць практычна кожнага сябра партыі, пачуць яго думку, яго погляд на вырашэнне той ці іншай праблемы.
Сацыял-дэмакратычная «Грамада» нагадвае, што ў 2007 годзе на Кангрэсе дэмакратычных сілаў была прынятая "Малая Канстытуцыя", былі выпрацаваны прапановы аб эканамічных рэформах, якія неабходна выкарыстоўваць.
Зміцер Кісель, Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |