10:17 27.06.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БСДП (ГРАМАДА) ЗА ПРАБЕЛАРУСКАГА КАНДЫДАТА
У нядзелю ў Мінску пройдзе паседжанне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), на якім будзе вызначана дата правядзення з'езду арганізацыі і, відавочна, будзе абмеркавана пытанне прэзідэнцкай кампаніі.
З'езд партыі згодна з нарматыўнымі дакументамі мусіць адбыцца не пазней за тры месяцы пасля паседжання Цэнтральнага Камітэта, а вось адносна выбарчай кампаніі ў партыі не ўсё ясна, але вядома, што кіраўніцтва абапіраецца на незалежніцкія прынцыпы. Першы намеснік старшыні Ігар Маслоўскі перакананы, што нягледзячы на ўсю сітуацыю ў Беларусі, яе грамадзяне перш за ўсё шануюць незалежнасць і таму кандыдат будзе абапірацца на гэтыя каштоўнасці:
- На сёняшні момант усе сацыялагічныя апытанні паказваюць, што абсалютная большасць у Беларусі падтрымлівае незалежнасць краіны, таму гэты кандыдат будзе абапірацца на большасць насельніцтва, а менавіта на тое насельніцтва, якое за незалежнасць. Пэўна няма зараз такіх радыкальных заяў у кандыдатаў, што яны за аднабокую палітыку. Безумоўна, што ў кожнага кандыдата могуць быць свае больш важныя накірункі.
Генеральны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Мячыслаў Грыб і намеснік старшыні Валер Фралоў раней заявілі аб сваіх намерах прыняць удзел у прэзідэнцкай кампаніі.
Ян Бязручка,
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |