16:15 03.07.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

БСДП (ГРАМАДА) УСЁ ЯШЧЭ МАЕ ПРАБЛЕМЫ З МІНЮСТАМ

Да 5 ліпеня Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) мае час, каб унесці апошнія неабходныя змены ў партыйную дакументацыю і падаць у Міністэрства юстыцыі, якое з восені 2010 года вынесла шэраг заўваг і папярэджанняў партыі, паставіўшы яе на мяжу паміж ліквідацыяй і немагчымасцю дзейнасці.

Сябры партыі ўпэўненыя, што з боку ўладаў больш не будзе пытанняў.

Першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі паведаміў, што ўсё было зроблена згодна з патрабаваннямі Міністэрства юстыцыі:

- Усе гэтыя патрабаванні мы выканалі і працягваем выконваць. Стварылі аргкамітэт, правялі сходы, правялі абласныя канферэнцыі, і нават правялі канферэнцыю ў адпаведнасці з патрабаваннем мінюста ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, дзе няма зарэгістраваных абласных арганізацый.

Экс-старшыня партыі Анатоль Ляўковіч, які фактычна не прызнае рашэнняў арганізацыі з канца мінулага года, мае намер правесці свой з’езд, бо на яго думку прозвішча Ляўковіч неразрыўна звязана з сацыял-дэмакратычным рухам:

- Я адзін з нямногіх, хто быў з першага да апошняга дня ў партыі, працаваў з ёю. За 20 гадоў гэтую партыю ўжо столькі хавалі... Я 20 гадоў раблю, ёсць вынікі, я ведаю, куды ісці, таму ўсё гэта самі зробім. Партыя жыве і будзе жыць.

Сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) са з’еду, праведзенага перад прэзідэнцкімі выбарамі, знаходзілася ў стане ўнутрыпартыйнай барацьбы, цяпер кіраўніцтва партыі і актывісты спадзяюцца, што на плённую працу больш перашкод не будзе.

Зміцер Кісель,

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме