12:31 21.08.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БСДП (ГРАМАДА) РЫХТУЕЦЦА ДА ВЫБАРАЎ (ДАПОЎНЕНА)
Парламенцкія выбары 2012 трэба ўспрымаць як палітычны працэс, у якім магчыма чарговы раз заявіць аб сабе, правесці сваю кампанію і актывізаваць свае сілы не толькі для выбараў, але быць падрыхтаваным да любых падзеяў у жыцці краіны ўжо зараз, - лічаць лідары сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
Кіраўніцтва партыі не забываецца на палітвязняў і не адмаўляе магчымасці байкоту. “Гэта падрыхтоўка не толькі да выбараў, гэта падрыхтоўка скіраваная перш за ўсё на мадэрнізацыю, каб партыя існавала ў рэальным часе, а не ў агульных ідэях”, - кажа першы намеснік сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ігар Маслоўскі:
- Рыхтавацца мы павінны, таму што заўтра, магчыма, зменіцца ўлада, а мы будзем непадрыхтаваныя. Ужо ведаем, што на 9 палітвязняў стала меней, магчыма, праз тыдзень нікога не будзе. Магчыма, праз два месяцы зменіцца ўлада. Мы павінны рыхтавацца, таму мы ставілі такія свае стратэгічныя задачы. Калі нават галоўную мэту мы не дасягаем, то ўмацоўваемся структурна, ідэалагічна і заваюем пазіцыі ў нашых выбаршчыкаў.
Запланавана, што ў верасні Прэзідыум ЦК партыі прыме новую стратэгію, якая больш датычыцца рэфармавання і пашырэння арганізацыі. Лідары партыі кажуць, што не маюць амбіцый, а найперш усім неабходна працаваць на людзей.
Паводле Радыё Рацыя
* * *
САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ АДДАЛІ ЖАНЧЫНАМ 50% УЛАДЫ Ў ПАРТЫІ
Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні БСДП (Грамады) Ігар Маслоўскі.
У беларускай палітыцы мала жанчын, асабліва на высокіх пасадах, прытым што ў грамадстве жанчыны складаюць бальшыню. Стаўленне патрыярхатнага грамадства да іх актыўнасці выказала старшыня ЦВК Л. Ярмошына: "Хай лепей сядзяць дома і вараць боршч". У гэты час сацыял-дэмакраты зрабілі каронны ход: пачалі дзяліцца ўладай з жанчынамі.
Распавядае адзін з кіраўнікоў гэтай партыі Ігар Маслоўскі.
Ігар Маслоўскі: Развіццё жаночага напрамку дзейнасці партыі – гэта прынцып еўрапейскай і сусветнай сацыял-дэмакратыі: прапаноўваць гендэрны падыход не толькі ў палітыцы, але і ў эканоміцы, у сацыяльнай сферы. Жанчыны і мужчыны павінны быць прадстаўленыя прыкладна пароўну і ў парламенце, і ў мясцовых органах улады, і ў іншых сферах. Мы пачынаем менавіта знутры партыі. Таму першая задача, каб у нашай партыі на розных узроўнях у кіруючых органах жанчыны і мужчыны былі прадстаўленыя пароўну. Новае кіраўніцтва Грамады – абранае 50 на 50. Старшыня партыі жанчына, першы намеснік – я і яшчэ абрана 4 жанчыны і 4 мужчыны.
Еўрарадыё: Ці адчулі вы ўжо змены ў дзейнасці партыі ад гэтага?
Ігар Маслоўскі: Робяцца прапановы для ўзмацнення ролі жанчын у партыі, стварэнне пэўных жаночых праграм, кірункаў. Гэта менавіта актывізацыя жанчын, перацягванне іх з пасіўных у актыўных. Але важна гэта рабіць не толькі ўнутры партыі. Калі мы палічылі подпісы, якія за нас ставілі – там 60 адсоткаў жанчыны.
Еўрарадыё: То бок ваш электарат збольшага жаночы?
Ігар Маслоўскі: Гэта статыстыка. Нашую праграму больш падтрымалі жанчыны, не ведаю, як у таемным галасаванні, але ў зборы подпісаў – так. Таму другая наша задача – як мага больш прыцягнуць жанчын у партыю, ці проста зрабіць іх актыўнымі прыхільніцамі, якія могуць нам дапамагаць у кожным двары, ў кожным доме пры вырашэнні лакальных, рэгіянальных праблем. У сучаснай беларускай сітуацыі – не галоўнае, каб была вялікая колькасць членаў партыі, а каб большай была колькасць актыўных прыхільнікаў.
Еўрарадыё: Якім чынам вы плануеце прыцягваць жанчын у партыю?
Ігар Маслоўскі: Ёсць пэўныя тэхналогіі. Калі мы збіраем подпісы – мы ствараем базы дадзеных тых, хто ставіў подпісы за сацыял-дэмакратаў, то бок, мы ведаем прозвішчы гэтых людзей, усю інфармацыю пра іх. Мы плануем на працягу гэтых трох гадоў, на якія абранае новае кіраўніцтва, ахапіць хаця б частку электарату - накіроўваць віншаванні жанчынам, прапановы для супрацоўніцтва, анкеты, нашыя ўлёткі, бюлетэні.
Еўрарадыё: Але наколькі дзейсныя гэтыя метады?
Ігар Маслоўскі: Такую практыку мы ўжо маем на тэрыторыі Брэста. У адрозненне ад бізнэсоўцаў, мы працуем шчыра, ідэалагічна. Калі з тысячы жанчын, з якімі мы працуем, 10-12 жанчын прыходзіць у партыю ці проста робяцца прыхільніцамі – гэта добры вынік.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме