16:19 14.05.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БСДП (ГРАМАДА) МОЖА ПАДТРЫМАЦЬ ЛЮБУЮ ЗДАРОВУЮ ІДЭЮ
Неафіцыйны старт прэзідэнцкай кампаніі дадзены. Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Беларусі паспрабуюць праз адпаведную працэдуру вылучыць адзінага кандыдата. Больш пераканаўча гучыць варыянт з'яўлення на прэзідэнцкай кампаніі прадстаўніка нацыянальнага крыла і сацыял-дэмакратычнага.
Першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Маслоўскі падтрымлівае ідэю адзінага кандыдата, але разам з тым нагадвае, што "Грамада" мае свой спіс магчымых кандыдатаў, а вылучэнне мусіць быць максімальна дэмакратычным і празрыстым:
- Партыя ў цэлым можа падтрымаць любога кандыдата ў прэзідэнты. Галоўныя крытэрыі, безумоўна, мусяць быць такімі, што ідэі павінны быць карысныя Беларусі. Партыя з'яўляецца сябрам Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, маем свой левы блок. Партыя, сябры яе, мы можам падтрымаць любога кандыдата, які будзе мець нармальныя здаровыя ідэі для Беларусі. Гэты чалавек мусіць прадстаўляць сапраўды інтарэсы Беларусі і быць прабеларускім сапраўдным кандыдатам.
Ян Бязручка, Радыё Рацыя, Брэст
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме