16:16 17.11.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БРУСЭЛЬ ПАДОЎЖЫЎ САНКЦЫІ СУПРАЦЬ МЕНСКУ. І ТУТ ЖА ІХ ЗАМАРОЗІЎ
Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя да кастрычніка. Рашэньне ўхваленае без адмысловага абмеркаваньня.
што “з-за адсутнасьці трывалага прагрэсу у галінах, акрэсьленых у рашэньні Рады Эўразьвязу ад 13 кастрычніка 2008 году, Рада ня можа скасаваць санкцыі супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў”. Такім чынам, Рада вырашыла падоўжыць санкцыі да кастрычніка 2010 году. Але “каб схіліць беларускія ўлады да прагрэсу” ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека Рада вырашыла замарозіць прымяненьне візавых санкцыяў супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў на такі самы пэрыяд – да кастрычніка 2010 году.
Год таму Эўразьвяз у аналягічным рашэньні заклікаў Беларусь да рэфармаваньня выбарчага заканадаўства ў адпаведнасьці з абавязкамі краіны ў рамках АБСЭ, да руху ў кірунку свабоды выказваньня і СМІ, свабоды сходаў і арганізацыяў.
Рада Эўразьвязу зазначае аб “шэраг натхняльных рашэньняў, якія былі раней ухваленыя ў гэтых галінах”, і выказвае “глыбокае шкадаваньне з-за адсутнасьці тут істотнага прагрэсу апошнім часам”. У якасьці прыкладаў прыводзяцца разгоны мірных дэманстрацыяў у Менску, адмова ў рэгістрацыі шэрагу партыяў і няўрадавых арганізацыяў, незалежных СМІ. А таксама апошнія рашэньні беларускіх судоў наконт сьмяротнага пакараньня некалькіх асуджаных.
Як паведамляе карэспандэнт Свабоды з Брусэля, апрача таго пастанова прапануе Менску пачаць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму паміж ЭЗ і Беларусьсю ды згадвае магчымасьць у значна далейшай пэрспэктыве перамоваў аб заключэньні двухбаковай дамовы аб партнэрстве і супрацоўніцтве. А на бліжэйшую пэрспэктыву Эўразьвяз прапануе "супольны прамежкавы плян вызначэньня прыярытэтаў для рэформаў" у Беларусі.
У пастанове адзначаецца, што візавыя санкцыі супраць беларускіх службовых асобаў могуць быць скасаваныя "ў любы момант, у залежнасьці ад дзеяньняў беларускіх уладаў у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека".
У дакумэнце таксама зазначаецца гатоўнасьць Эўразьвязу да паглыбленьня адносін з Беларусьсю ў выпадку далейшага руху Беларусі ў кірунку дэмакратыі, правоў чалавека і прынцыпу падзелу ўладаў, а таксама гатоўнасьць Брусэлю спрыяць такому руху, узмацняць супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, у тым ліку ў рамках праграмы Ўсходняе партнэрства.
Эўразьвяз заклікае Беларусь павінна ў большай ступені прывесьці сваё выбарчае заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі ды забясьпечыць большую свабоду выказваньня і сходаў.
Рада Эўразьвязу заклікала Эўракамісію падрыхтаваць рэкамэндацыі для пачатку перамоваў аб спрашчэньні візавага рэжыму зь Беларусьсю.
Радыё Свабода
* * *
ЕВРОСОЮЗ ПРОДЛИЛ ЧАСТИЧНУЮ ПРИОСТАНОВКУ САНКЦИЙ В ОТНОШЕНИИ БЕЛОРУССКИХ ЧИНОВНИКОВ И ДЕЙСТВИЕ САНКЦИЙ ДО ОКТЯБРЯ 2010 ГОДА
Минск, 17 ноября. Евросоюз продлил частичную приостановку санкций в отношении белорусских чиновников и действие санкций до октября 2010 года. Об этом говорится в заявлении глав МИД стран Евросоюза от 17 ноября.
В то же время, ЕС предлагает Еврокомиссии начать подготовку к подписанию соглашений об облегчении визового режима и реадмиссии. Министры также рекомендуют Комиссии ЕС предложить совместный промежуточный план приоритетных реформ, которые могут быть реализованы в Беларуси в рамках Европейской политики добрососедства.
В документе выражается сожаление, что в последнее время не было достаточно значимого прогресса в области прав и свобод человека. Так, применялась сила в отношении мирных политических протестов и имели место отказы в регистрации большого количества политических партий, неправительственных организаций и независимых СМИ.
Министры призвали белорусские власти уважать свободу СМИ, выражения, ассоциации и собрания, реформировать избирательное законодательство и ввести мораторий на смертную казнь.
В заявлении приветствуется развитие политического диалога на высоком уровне, начало диалога о правах человека, участие Беларуси в политике "Восточного партнерства" и укрепление технического сотрудничества.
В документе отмечается, что санкции могут быть отменены в любой момент в ответ на действия белорусских властей в области демократии и прав человека. Между тем, они также могут быть возобновлены.
Впервые визовые санкции были введены в 2004 году в отношении четырех белорусских чиновников. После президентских выборов в 2006 году список увеличился до 41 человека, которых ЕС обвинял в нарушении прав человека в Беларуси. В октябре 2008 года главы МИД стран ЕС впервые приостановили на полгода действие санкций для 36 лиц из этого списка.
Марина Рахлей, БелаПАН 17.11.2009 13:34
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме