14:00 02.06.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БРЭСТ: ДОПЫТЫ АКТЫВІСТАЎ
Актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Брэста выклікалі ў міліцыю. Прычынаю выкліку з'яўляюцца ператрусы звязаныя з грамадзянскай кампаніяй "Гавары Праўду".
Кіраўніцтва гарадской арганізацыі партыі спадзяецца, што справа вакол канфіскаванай тэхнікі ў выніку ператрусаў пачне вырашацца і праваахоўчыя органы хаця б паведамяць у якім статусе знаходзяцца канфіскаваныя рэчы, адзначае старшыня гарадской суполкі сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс:
Мы, канечне, чакаем. Калі канфіскавалі - павінны патлумачыць, чаму канфіскавалі. У якім стасусе я праходжу па гэтай справе, у якім статусе праходзіць партыйны офіс? Было канфіскавана шмат асабістых рэчаў: і флешкі, і нотбукі, і і нататнікі. - усё, проста ўсё.
Нагадаем, што 18 мая па ўсёй краіне прашлі гвалтоўныя ператрусы ў актывістаў кампаніі "Гавары праўду" у момант якіх у большасці была канфіскаваная офісная тэхніка.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме