03:00 03.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БРЭСЦКІЯ "ГРАМАДОЎЦЫ" РЫХТУЮЦЦА ДА З'ЕЗДУ ПАРТЫІ
16 дэлегатаў вылучана на Брэсцкую абласную канферэнцыю падчас справаздачна-выбарчых канферэнцый Ленінскай і Маскоўскай раённых арганізацыі горада Брэста, а таксама Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада).
Як адзначае старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс, падчас сустрэч былі вырашаны актуальныя пытанні ды прынята заява:
– На павестцы дня былі справаздачы і выбары старшыняў, намеснікаў, сябраў раённых і гарадскога камітэтаў. Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні аб сітуацыі ў партыі, бягучыя пытанні і мерапрыемствы дзейнасці партыі. На ўсіх раённых канферэнцыях былі вылучаны дэлегаты на абласную канферэнцыю, на якой будуць абірацца дэлегаты на з'езд. Таксама была прынята заява аб сітуацыі ў партыі.
Брэсцкая абласная канферэнцыя БСДП (Грамада) пройдзе 16 красавіка, а чарговы 13-ты Рэспубліканскі з’езд БСДП (Грамада) - 15 траўня.
Аліса Поль, Радыё Рацыя .
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |