10:16 18.01.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БРЭСЦКІЯ АКТЫВІСТЫ ЧАКАЮЦЬ АД ЗАХАДУ РЭЗКІХ КРОКАЎ
Апошнія палітычныя падзеі ў краіне сярод дэмакратычных актывістаў выклікаюць розныя думкі, так брэсцкія сябры БСДП (Грамады) спадзяюцца на канкрэтныя рашэнні з боку Міжнароднай супольнасці і рыхтуюцца да ліквідацыі партый.
Цягам тыдня ў горадзе над Бугам, як і па ўсёй Беларусі грымяць ператрусы і затрыманні. Сёння затрымалі чацвярых актывістаў, але выпусцілі без складання пратаколаў, працягваюцца пошукі сілавымі органамі Зміцера Шурхая.
У такіх умовах актывіст сацыл-дэмакратычнай партыі "Грамада" Леанід Талакевіч, спадзяецца на канкрэтныя крокі Захаду і ЕС:
- Тут залежыць ужо ад Еўрасаюза, ад Злучаных Штатаў, ад Расіі, што мы тут можам? Яўная нахабная хлусня і дыктатура, усё.
Ганна Канюс, старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамады) упэўнена, што ўсё ідзе да ліквідацый Мінюстам апазіцыйных структур:
- Мінюсту далі загад ліквідаваць усе партыі, якія прымалі ўдзел на плошчы, гэта атрымоўваецца і сябры партый. Будучыня партый, канечне, вельмі і вельмі цмяная на тэрыторыі Беларусі. Галоўнае не здавацца, галоўнае быць салідарнымі.
Актывісты з Брэста працягваюць збіраць дапамогу рэпрэсаваным паплечнікам, сябрам партыі і руху, заклікаюць гараджан да праяўлення салідарнасці.
.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |