23:45 11.09.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БРЭСЦКІЯ АКТЫВІСТЫ БУДУЦЬ СУДЗІЦЦА З МІЛІЦЫЯЙ
Брэсцкія грамадскія актывісты Валянцін Лазарэнкаў і Віктар Чайкоўскі падалі скаргу ў суд Ленінскага раёна на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі Брэсцкага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце.
Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, да якога актывісты звярнуліся за дапамогай, у сваёй скарзе яны просяць прызнаць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі неправамернымі, парушаючымі іх грамадзянскія правы. У прыватнасці права на свабоду, асабістую недатыкальнасць, права не падвяргацца ўмяшальніцтву ў іх асабістае жыццё і права прытрымлівацца сваіх поглядаў і распаўсюджваць іх.
Раман Кісляк лічыць затрыманне Лазарэнкава і Чайкоўскага 19 ліпеня на цэнтральным вакзале Брэста абсалютна незаконным:
- Мэта гэтага і другіх затрыманняў – спроба запалохаць актывістаў, якія маюць іншыя погляды на існуючы стан рэчаў і распаўсюджваюць гэтыя погляды.
Начальнік транспартнага аддзела ўпраўлення ўнутраных спраў, да якога Лазарэнкаў і Чайкоўскі раней звярталіся са скаргай, адказаў, што затрыманне і ператрус былі законнымі. Іх падазравалі ў перавозе літаратуры, якая ўтрымлівала паклёпніцкія матэр’ялы на прэзідэнта РБ.
Ганна Васілевіч, .
Обсудить новость на Форуме