08:30 03.09.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

БЯССЛАЎНАЯ ПЕРАМОГА





Вось скажыце, чаму ні ў Расіі, ні Беларусі, ні ў Злучаных Штатах не дзьмуць у фанфары, не б’юць ва ўсе літаўры з нагоды 75-годдзя з дня перамогі саюзных дзяржаў над Японіяй? Чаму не ладзіцца парад на Краснай плошчы? Не перашкодзіў жа каранвірус адзначыць 75-годдзе перамогі над Германіяй…

Гісторыя не чорна-белая. Іншы раз ахвяры агрэсіі самі штурхалі агрэсара ўчыніць на іх напад. Так было ў Еўропе. Пасля 1-й сусветнай вайны і ўстанаўлення рэспубліканскага ладу самай дэмакратычнай краінай у Еўропе была Германія, але краіны-пераможцы і перш за ўсё Францыя вялі такую палітыку ў дачыненні да пераможанай Германіі, што падрыхтавалі глебу для пераходу ўлады ў гэтай краіне ў рукі рэваншыстаў. І гітлераўская Германія жорстка адпомсціла Францыі.

Потым (1921–1922) была Вашынгтонская канферэнцыя, якая абмяркоўвала пытанні аб марскіх узбраеннях і парадку на Далёкім Усходзе і ў Ціхім акіяне. ЗША, якія захапілі Гаваі, Філіпіны і драбнейшыя астравы, хацелі ўмацавацца ў Кітаі. Дбаючы пра пра свае інтарэсы, яны дамагліся скасавання брытанска-японскага саюзу. Акрамя таго, былі абмежаваныя марскія ўзбраенні. Калі, напрыклад, ЗША будавалі карабель водазмяшчэннем 50 тысяч тон, то Японіі можна было будаваць карабель на 30 тысяч тон.

Ваенна-палітычны саюз трох дзяржаў быў аформлены Берлінскім пактам 27 верасня 1940 г.

Не маглі спакойна пачувацца і Японія разам з залежнай ад яе дзяржавай Манчжоў-го. Відавочна, што хутка давядзецца перапісваць гісторыю савецка-японскіх сутыкненняў каля возера Хасан (1938) і ракі Халхін-Гол (1939). Ужо і некаторыя расійскія гісторыкі лічаць, што канфлікты былі справакаваныя не Японіяй, як пішуць у падручніках, а Савецкім Саюзам.

І ўсё ж у 1940-м самай вялікай пагрозай для Японіі быў не Савецкі Саюз, які рыхтаваўся да вайны з Нямеччынай, а Злучаныя Штаты.

Пэўна, памятаючы, як у ХІХ ст. ЗША абвясцілі, што ўся Амерыка павінна належаць амерыканцам, Японія кіравалася дактрынай, што Азія, прынамсі Усходняя і Паўднёва-Усходняя, павінна належаць азіятам.

Вайну можна весці і без збройных сутыкненняў. Дык вось, Злучаныя Штаты першыя абвясцілі вайну Японіі, пачаўшы адну за адной уводзіць гандлёвыя санкцыі і дапамагаць Кітаю.

ЯПОНІЯ АБАРАНЯЕ СВАЕ ІНТАРЭСЫ

Забягаючы наперад, скажу, што японскі ўрад мала надаў увагі ўзбраенню сухапутных сілаў (магчыма, таму, што азіяцкія праціўнікі Японіі былі слабейшыя). У Японіі было слаба з танкамі. Не мелася аўтаматычнай стралковай зброі. Праўда, тыя, хто ваяваў з японцамі, адзначалі, што яны вельмі трапна стралялі з вінтовак.

Такім чынам, Японія была някепска падрыхтавана да вайны са Штатамі на моры і ў паветры. Праўда, былі ў Японіі і прыхільнікі дыялогу. Супраць вайны выступаў, бадай, самы таленавіты военачальнік таго часу Ямамота Ісароку. Але і ён мусіў выконваць прысягу, калі было прынята рашэнне аб вайне. Гэта пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны план нападу на амерыканскую марскую базу Пёрл-Харбар на Гаваях (7 снежня 1941 г.).

Калі пішуць пра 2-ю сусветную вайну, то звяртаюць увагу на зверствы японскіх акупантаў. Як прыклады называюцца разня ў Нанкіне (паўднёвая сталіца Кітая), выпрабаванні хімічнай і бактэрыялагічнай зброі, медыцынскія доследы на людзях. І сексуальная эксплутацыя жанчын на так званых станцыях уцехаў.

Я пісаў ужо аб вывучцы японскіх матросаў і салдатаў. У слоўнікі, бадай, усіх моваў увайшло японскае слова “камікадзэ”. Камікадзэ — гэта беспрэцэдэнтны прыклад масавага гераізму і самаахвярнасці ў імя імператара і айчыны. Да гэтага дадамо, што японскія салдаты не здаваліся ў палон. У палон траплялі, як правіла, параненыя і хворыя, а таксама тыя, хто атрымаў загад свайго камандавання падняць рукі ўгору. І нават камандзіраў не заўсёды слухаліся салдаты і афіцэры. Не адзін з іх учыніў самагубства.

Саюзнікі атрымалі базу для ваенных дзеянняў на астравах Кюсю, Сікоку і Хансю, але яшчэ раз пераканаліся, што іх аперацыі на гэтых астравах прывядуць да велізарных стратаў. Некаторыя лічылі, што амерыканцы могуць пакласці не менш за мільён салдацкіх жыццяў. Каб пазбегнуць такіх стратаў, у Вашынгтоне было вырашана выкарыстаць атамныя бомбы. І гэтыя бомбы былі скінутыя на Хірасіму і Нагасакі 6 і 9 жніўня 1945 г. Толькі ў дні выбухаў ў Хірасіме загінула больш за 200 тыс., а ў Нагасакі — больш як 75 тыс. чалавек. І гэта, зноў жа, былі пераважна жанчыны, дзеці і старыя.

МАСКОЎСКІЯ УРВІЦЕЛІ

Яшчэ ішла вайна з Германіяй, а Штаты і Вялікабрытанія ўгаворвалі Сталіна пачаць вайну з Японіяй. Сталін, як прадстаўнік краіны, што заключыла з Японіяй пакт аб нейтралітэце, мог стаць пасрэднікам паміж японцамі і амерыканцамі, але яму, пэўна, карцела урваць тое, чаго не маглі урваць цары.

СССР напаў якраз тады, калі амерыканцы скінулі на Японію другую атамную бомбу і сыход вайны вайны быў прадвырашаны.

Калі для заходніх саюзнікаў перамога над Японіяй бясслаўная, то для СССР і цяперашняй Расіі яна быццам і не перамога. Хацеў СССР устанавіць сваю гегемонію ў Кітаі — не ўдалося; хацеў дыктаваць свае ўмовы ў Карэі — не удалося; захапіў тое, што ніколі Расіі не належала, — атрымаў праблему: мірнага дагавору з Японіяй як не было, так і няма. Вайна нібыта і не скончылася. Імператар Сёва мог паехаць у ЗША, у Вялікабрытанію, у іншыя краіны, з якімі Японія ваявала, а ў СССР і Расію ні ён, ні яго сын не прыязджалі. А каб прыехаў унук, цяперашні імператар Нарухіта, трэба вярнуць Японіі украдзенае.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме