11:30 03.09.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БЕЛАРУСЬ - КРАІНА МАГЧЫМАСЦЯЎ (Платформа-БСДП-2019)
БЕЛАРУСЬ - КРАІНА МАГЧЫМАСЦЯЎПлатформа Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) да выбараў 17 лістапада2019 году у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII скліканняЗА СВАБОДУ, СПРАВЯДЛІВАСЦЬ, САЛІДАРНАСЦЬБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) перакананая, што будучыня Беларусізаключаецца ў пабудове грамадства на прынцыпах свабоды, сацыяльнай справядлівасці іСвабода – гэта права любога чалавека быць вольным у вызначэнні свайго лёсу, вольным у выбары,вольным ад палітычнага, адміністрацыйнага і эканамічнага прымусу. Свабода – гэта балансінтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.Справядлівасць (роўнасць) – роўнасць грамадзян перад законам, роўныя правы на годныячалавечыя ўмовы жыцця незалежна ад паходжання, сацыяльнай, этнічнай, рэлігійнай, палітычнай іполавай прыналежнасці, роўныя магчымасці для раскрыцця сваёй індывідуальнасці іСалідарнасць – узаемадзеянне паміж грамадзянамі і грамадскімі групамі для дасягнення агульнагадабрабыту і дабрабыту кожнага чалавека. Гэта кампраміс паміж інтарэсамі розных сацыяльных,нацыянальных, палітычных, рэлігійных груп грамадзян як аснова грамадзянскага міру інацыянальнай згоды. Гэта павага да людзей сталага веку, жанчын, людзей з інваліднасцю.ЗА СВАБОДНЫЯ ВЫБАРЫБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выступае за правядзенне адкрытых,галосных, свабодных і справядлівых выбараў. Мы лічым, што любая змена ўлады павіннаадбывацца мірным эвалюцыйным шляхам выключна праз інстытут выбараў.Адсутнасць рэальных выбараў у Беларусі супярэчыць дэмакратычнаму і эканамічнаму развіццюкраіны, не ўлічвае інтарэсы ўсіх груп грамадзян і геапалітычны еўрапейскі выбар грамадзянак іБСДП выступае за прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі на аснове Канстытуцыі 1994 года. Мыбачым Беларусь парламенцкай рэспублікай, дзе парламент з’яўляецца сапраўдным заканадаўчыморганам, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі розных палітычных партый, а дэпутаткі і дэпутатыабраныя па змешанай прапарцыйна-мажарытарнай сістэме.БСДП выступае за аднапалатны парламент, ўвядзенне новага адміністрацыйнага дзялення ўРэспубліцы Беларусь і ўтварэнне 18 акругаў замест 6 абласцей.БСДП выступае за далучэнне Беларусі да Еўрапейскай хартыі аб мясцовым самакіраванні. Заместпрэзідэнцкай вертыкалі ўлады БСДП прапануе ўвядзенне інстытута мясцовага самакіравання звыбарамі кіраўнікоў гарадоў і раёнаў. У вёсках мэтазгодна выбіраць стараст.БСДП выступае за ўвядзенне практыкі правядзення электронных кансультацыйных рэферэндумаўнацыянальнага і мясцовага значэння.ЗА САЦЫЯЛЬНУЮ ДЗЯРЖАВУБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць, што дзяржава павінна быць адказнайза лёс сваіх грамадзян і клапаціцца пра іх.У цэнтры нашай палітычнай ідэалогіі стаіць чалавек. Менавіта чалавек, а таксама яго патрэбы, а некапітал з яго палітычнымі і эканамічнымі элітамі для нас з’яўляюцца найважнейшайкаштоўнасцю.БСДП выступае за бясплатную дзяржаўную і даступную медыцыну, адукацыю, бясплатнаесацыяльнае абслугоўванне грамадзян. Прафесіі медыкаў і педагогаў павінны стаць прэстыжнымі:ім неабходна павысіць заробкі, даць мэтавыя субсідыі на набыццё жылля і іншыя сацыяльныягарантыі. Работнікам аховы здароўя і адукацыі і далей па тэксце.Кожны грамадзянін мае права на атрыманне дастойных заробкаў, пенсій, сацыяльнай дапамогі ідапамогі па беспрацоўю. У страхавы стаж павінны быць вернуты час службы ў войску, вучобы ўсярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, знаходжанне ў адпачынку па доглядуза дзіцяці ва ўзросце да трох год, а таксама па догляду за інвалідамі, бо ўся пералічаная працаз’яўляецца грамадска карыснай.БСДП выступае за роўны пенсійны ўзрост для жанчын і мужчын і лічыць выхад іх на пенсіюаптымальным у 60 год. Выхад на пенсію ў больш старэйшым узросце можа быць абумоўленнытолькі павелічэннем працягласці жыцця. БСДП выказваецца за ранейшы выхад на пенсію жанчын,якія нарадзілі і выхавалі трох і болей дзяцей, а таксама за прыбаўку гэтым жанчынам да пенсій.БСДП выступае за паступовы пераход да накапляльных пенсійных фондаў, якія фарміруюцца закошт адлічэнняў працадаўцаў, гарантый дзяржавы і ўласных адлічэнняў работніка.БСДП выступае за ўвядзенне сістэмы прагрэсіўнага падаткаабкладання, калі падатак будзезалежыць ад узроўню даходаў. БСДП лічыць мэтазгодным увядзенне падатку на раскошу дляўласнікаў элітных жытла, аўтамабіляў, а таксама іншай рухомай і нерухомай маёмасці.Усім ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншыхдзяржаў, а таксама ганаровым донарам павінны быць вернуты сацыяльныя гарантыі. Дляпенсіянераў ва ўзросце “70+” і дзяцей ва ўзросце да трох год лекі павінны выдавацца бясплатна.ЗА АБАРОНУ ПРАВОЎ ПРАЦОЎНЫХБСДП прадстаўляе палітычныя інтарэсы людзей наёмнай працы. Незалежныя прафсаюзы, якіяаб’ядноўваюць у сваіх шэрагах людзей наёмнай працы, павінны рэальна адстойваць правы членаўсваіх арганізацый, а для гэтага ў краіне павінен працаваць закон. Сацыял-дэмакраты выступаюцьза моцныя незалежныя прафсаюзы, мэта якіх – сапраўдная абарона правоў працоўных.БСДП выступае за вяртанне рэальнай трыпартысцкай сістэмы (заключэнне тарыфных ігенеральных пагадненняў паміж прафсаюзамі і наймальнікамі пры пасярэдніцтве дзяржавы),БСДП выступае за прасоўванне каштоўнасцяў калектыўных дамоваў і падтрымлівае намерынаймальнікаў і працоўных цывілізавана дамаўляцца аб кошце і ўмовах працы на ўсіх узроўняхпраз заключэнне калектыўных дамоў, што будзе на карысць усім бакам трыпартызму, за тое, кабінтарэсы працоўных прадстаўлялі прафсаюзы.БСДП выступае за рэформу сістэмы найму (кантрактнай сістэмы) і, як наступства гэтага, заадмену прэзідэнцкіх дэкрэтаў, якія парушаюць правы працоўных і накіраваны супраць працоўнагачалавека. Абавязковыя кантракты павінны заключацца выключна з кіраўнікамі дзяржаўныхпрадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, дзяржаўнымі служачымі і іншымі вызначанымі спісамспецыялістамі.БСДП лічыць, што мінімальны памер аплаты працы мусіць вызначацца з улікам эканамічнайсітуацыі, а разрыў паміж мінімальнай платай і сярэднім заробкам павінен скарачацца. БСДПвыступае за тое, каб мінімальны заробак і пагадзінная аплата працы фарміравалася з разлікам насям’ю, работніка, а не на аднаго чалавека.Памер дапамогі па беспрацоўю павінен складаць не больш за 60% ад заробку, які грамадзянка ціграмадзянін атрымлівалі на апошнім месцы працы, але не больш за сярэдні па краіне. Дадзенаядапамога павінна ў такім памеры выплачвацца на працягу года.БСДП перакананая, што праца павінна быць правам, а не абавязкам, а заробку павінна хапаць нетолькі на ежу і аплату камунальных паслугаў, аднак і на творчыя інтарысы, самаадукацыю, хобі,культурны адпачынак і г.д.ЗА НОВЫЯ ПРАЦОЎНЫЯ МЕСЦЫБСДП перакананая, што асноўнымі праблемамі, якія павінны быць вырашаныя ў краіне,з’яўляюцца стварэнне новых працоўных месцаў, стварэнне ўмоваў для дыстанцыйнай працы іадукацыі, спрашчэнне ўмоваў для пачатку і вядзення бізнесу.БСДП выступае ў падтрымку чацвёртай прамысловай рэвалюцыі (Індустрыя 4.0), якая павіннавызваліць чалавека ад цяжкай фізічнай працы, абараніць яго ад няшчасных выпадкаў навытворчасці, даверыць руцінную працу робатам, знізіць колькасць працоўных гадзін на тыдзеньдля рабочых без скарачэння памеру іх заробкаў.БСДП лічыць, што новыя працоўныя месцы павінны стварацца ў сферы абслугоўвання (ІТ-галіна,лагістыка, арганізацыя грамадскага харчавання), сферы развіцця чалавечага патэнцыялу(медыцына, адукацыя, культура, ЖКГ), сферы арганізацыі турызму і адпачынку, прыватнага ісацыяльнага прадпрымальніцтва, а таксама інвестыцый у новыя сучасныя тэхналагічныявытворчасці (высокатэхналагічныя вытворчасці ў сферах электронікі, оптыкі, біяінжынерыі,нанавытворчасці і абароннай прамысловасці).Стратныя і датацыйныя прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы павінны спыніцьпрацу праз сваю неэфектыўнасць і нізкія заробкі, якія не забяспечваюць работнікам і іх сем’ямгоднае існаванне. Неабходна спыніць датацыі стратных дзяржаўных прадпрыемстваў, аслабіцьўмяшальніцтва дзяржавы ў сферу эканомікі, паэтапна скараціць долю дзяржаўнай уласнасці.Працэс прыватызацыі павінен адбываецца адкрыта, а грамадзянкі і грамадзяне павінны мець правана набыццё акцый прадпрыемстваў, якія падлягаюць прыватызацыі, праз рынак каштоўных папер.Работнікам прадпрыемстваў, якія прыватызуюцца, гарантуецца ўдзел у прыватызацыі на льготныхумовах.БСДП выступае за развіццё малога бізнесу і прадпрымальніцтва, лічбалізацыю бізнесу іаўтаматызацыю бізнес-працэсаў, ліквідацыю ненатуральных манаполій. Павінны быць спыненыдзяржаўныя і недзяржаўныя паборы з прадпрымальнікаў, а працэс вядзення бізнесу неабходнадэбюракратызаваць.БСДП выступае за ўвядзенне ільготнага перыяду для новых беларускіх камерцыйных кампаній іінвестараў на працягу трох гадоў, а таксама бязвыплатную перадачу пустуючых памяшканняў ібудынкаў камерцыйным арганізацыям.БСДП выступае за амністыю капіталу для малога і сярэдняга бізнесу і ўвядзенне 10-гадовагаперыяду безсправаздачнай працы інвестарам. Гэтая мера накіраваная на структурныя рэформы івывад бізнесу з ценю, спыненне працы па шэрых і чорных схемах. Пры гэтым легалізацыякапіталу не датычыцца кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў, дзяржаўных служачых ідэпутатаў.БСДП выступае за распрацоўку новага закона аб зямлі, які будзе рэгуляваць узаемаадносіныземлеўладальнікаў з дзяржаваю. На падставе гэтага закона зямля становіцца прыватнай уласнасцюз пэўнымі абмежаваннямі для замежнікаў. У адпаведнасці з новым законам зямля здаецца ўарэнду, прадаецца, закладаецца ў банку і з’яўляецца аб’ектам куплі-продажу. Не могуцьперадавацца ў прыватную ўласнасць азёры, лясы, часткі рэк.ЗА ДАСТУПНАЕ ЖЫЛЛЁБСДП выступае за тое, каб кожная сям’я мела права на дяржаўную дапамогу на набыццё першагаГрамадзянкі і грамадзяне, якія пражываюць у дамах, у выпадку прызнання іх аварыйнымі, павінныбыць пераселеныя ў сучаснае арэнднае жыллё з правам яго прыватызацыі на льготных умовах.Ніхто не мае права выселіць чалавека з жылля без прадастаўлення яму іншага сталага месцаБСДП выступае за будаўніцтва новых дамоў і магчымасць прыватызацыі арэнднага жылля. Мылічым, што на працягу 10 год у краіне павінна быць пабудавана мінімум 500 тысяч арэндныхкватэр ва ўсіх населеных пунктах. Тэмпы і высокая якасць будаўніцтва мусяць быць забяспечаныза кошт выкарыстання новых будаўнічых тэхналогій і матэрыялаў.БСДП выступае супраць ушчыльнення старых мікрараёнаў новымі будынкамі, а таксама застымуляванне індывідуальнага домабудаўніцтва ў прыгарадах беларускіх гарадоў.Павінна быць ліквідаваная рэгіянальная дыспрапорцыя умоў пражывання грамадзянак і грамадзян.ЗА РАЗВІЦЦЁ ТРАНСПАРТУ І КАМУНІКАЦЫЙБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць, што адной з найважнейшых праблемсучаснай Беларусі з’яўляюцца неразвітыя транспартныя камунікацыі і адсутнасць прыдарожнагаСучасны стан дарог у гарадах і вёсках выклікае нараканне, бадай, кожнага аўтаўладальніка.Вырашэнню дадзенага пытання дзяржава не надае належнай увагі. Уведзены “транспартныпадатак” на аўтаўладальнікаў не спрыяе хуткаму аднаўленню дарожнага пакрыцця. Большуюнесправядлівасць дадзенага падатку адчуваюць пенсіянеры, людзі з інваліднасцю і іншыяграмадзяне, якія маюць уласныя аўтамабілі, аднак карыстаюцца імі выключна ў летні сезон. Мывыступаем за скасаванне “транспартнага падатку”.БСДП лічыць, што дарожна-транспартная сетка павінна фарміравацца з улікам новагаадміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. Добрыя, якасныя павінны звязваць усе населеныяпункты ў Беларусі з цэнтрамі акруг.БСДП выступае за перагляд нарматываў па будаўніцтву і рамонту дарог з разлікам на тое, штомінімальны гарантыйны тэрмін іх эксплуатацыі павінен складаць для агульнарэспубліканскіхдарог (моцна нагружаных) не менш за 15 год, рэгіянальных (якія з’яднаюць гарады) – не менш за10 год, на астатнія – не менш за 7 год.ЗА ЭКАЛАГІЧНУЮ БЕЛАРУСЬБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выступае за ўвядзенне прынцыпаў “зялёнайБСДП выступае за выкарыстанне ў прамысловасці новых матэрыялаў, прадуктаў і аднаўляльныхкрыніц энергіі, а таксама арганічную сельскую гаспадарку, арганічную вытворчасць, экатурызм,экалагічнае выхаванне насельніцтва, сартыроўку адыходаў і іх рэцыклізацыю.Беларусь, як краіна, якая найбольш пацярпела ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, павіннаадмовіцца ад будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы і працягваць адпавядаць статусубяз’ядзернай краіны. Ворныя землі, якія маюць узровень забруджвання радыёнуклідамі больш за15Бк/км2 не павінны выкарыстоўвацца для сельскагаспадарчых патрэб.БСДП выступае за развіццё альтэрнатыўных відаў энергетыкі (сонца, вецер, энергія рэк,біяэнергетыка), скарачэнне нафта-газавай залежнасці, дыверсіфікацыю пастаўкі энерганосьбітаў, атаксама за паступовую замену аўтамабіляў, матацыклаў і скутараў з дызельнымі і бензінавымірухавікамі на электрычныя.Усе новыя мікрараёны павінны праектавацца з улікам мэтаў ўстойлівага развіцця. Нашы гарады іпрыгарады павінны быць адаптаваныя да ровараў. У гарадах і прыгарадах павінна быць створанаінфраструктура для парковак і гаражоў для ровараў, а таксама павінны з’явіцца роварныясвятлафоры.ЗА РЭАЛЬНЫ ДЗЯРЖАЎНЫ СТАТУС БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРЫ ІДЭІДЭАЛАГІЗАЦЫЮ ГРАМАДСТВАБСДП выступае за практычнае забеспячэнне працэсу пашырэння ужывання беларускай мовы івяртанне яе ва ўжытак у дзяржаўных органах улады, сістэме адукацыі, сродках масавайінфармацыі, рэкламе.БСДП выступае за трансляцыю дзіцячых тэлеперадач на беларускай і замежных мовах.Усе дзяржаўныя і адукацыйныя ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы павінны пазбавіццаштатных ідэолагаў. Ідэалогія ў краіне павінна будавацца на плюралізме ідэй, а не дзяржаўнайідэалогіі. У краіне павінна быць вызначаная нацыянальная ідэя, якая павінна стаць асновайнацыянальнай палітыкай дзяржавы.БСДП выступае за павышэнне заробкаў работнікам культуры, падтрымку музейнай справы,адраджэнне беларускіх замкаў, пошук і вяртанне гістарычных каштоўнасцяў з замежжа.БЕЛАРУСЬ ДЛЯ МАЛАДЫХБСДП лічыць, што выхаванне моладзі павінна быць адным з прыярытэтных напрамкаўдзяржаўнай палітыкі.БСДП выступае за ўвядзенне новых школьных прадметаў “Дэмакратыя” і “Правы чалавека”.Школа павінна пакласці канец функцыянальнай непісьменнасці і выхоўваць з дзяцей і падлеткаўграмадзян, якія ведаюць свае грамадзянскія, палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя і культурныяправы і абавязкі.БСДП выказваецца за дэпалітызацыю, дэідэалагізацыю і дэклерыкалізацыю навучальных устаноў,за вывядзенне са школ, ССНУ і ВНУ структур палітычна, ідэалагічна і рэлігійна арыентаваныхдзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў.БСДП выступае за бясплатную адукацыю ў дзяржаўных навучальных установах. БСДПпадтрымлівае прыватную ініцыятыву ў галіне адукацыі і лічыць, што прыватныя школы, каледжыі ўніверсітэты таксама павінны існаваць пры ўмове адпаведнасці іх дзейнасці дзяржаўным іміжнародным стандартам у рамках Балонскага працэсу.Кожны выпускнік сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы і ВНУ павінен імкнуцца давалодання беларускай мовы і адной ці дзвюх замежных.БСДП лічыць, што найбольш эфектыўным сродкам прадухілення дзіцячай і падлеткавайзлачыннасці з’яўляецца павышэнне жыццёвага ўзроўню грамадзянак і грамадзян, добраяадукацыя, занятасць у вольны час, гарантыя першага месца працы, магчымасць далейшага выбарупрацы ў адпаведнасці са здольнасцямі і схільнасцямі.БСДП выступае за павышэнне стаўкі (акладу) настаўнікам да ўзроўня сярэдняга заробку ўпрамысловасці, а выкладчыкам ВНУ і ССНУ — за павышэнне стаўкі (акладу) да памеру 1,5сярэдніх заробкаў у прамысловасці.ЗА ВАЕННЫ НЕЙТРАЛІТЭТБСДП выступае за скасаванне дамовы арэнды на размяшчэнне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусьдвух замежных ваенных аб’ектаў: 43-га вузла радыёсувязі “Вілейка” ВМФ Расіі ірадыёлакацыйнай станцыі “Волга” пад Ганцавічамі.БСДП лічыць, што скасаванне дамовы арэнды з Расіяй аб размяшчэнні яе ваенных аб’ектаў натэрыторыі Рэспублікі Беларусь дасць магчымасць зрабіць крок да практычнай рэалізацыізакладзенага ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прынцыпа аб ваенным нейтралітэце краіны ібудзе садзейнічаць зняццю напружанасці ў рэгіёне.У статусе ваенна нейтральнай краіны Рэспубліка Беларусь можа выступаць не толькі рэальнымпасярэднікам, аднак і сапраўдным міратворцам паміж канфліктуючымі краінамі.ЗА НАШЫХ КАНДЫДАТАЎБСДП звяртаецца да грамадзянак і грамадзян Беларусі, якія адчуваюць сваю палітычнуюадказнасць за будучыню краіны і прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, прагаласаваць у асноўны дзеньвыбараў за нашых кандыдатак і кандыдатаў.Апублікавана ў газеце "Народная Воля"
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме