17:00 12.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БЕЛАРУСКАЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ (ГРАМАДА) НАКІРАВАЛА Ў МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ ЗВАРОТ
Міністэрства юстыцыі
Рэспублікі Беларусь
Пасля сустрэчы, якая адбылася ў Міністэрстве юстыцыі 29 верасня 2011 года і абмеркавання сітуацыі, якая склалася ў партыі, і з улікам выказаных прапаноў з боку кіраўніцтва Мінюста, сярод сяброў і структур БСДП праведзена шырокае абмеркаванне.
Адзначаем, што ў сваёй дзейнасці Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) цвёрда прытрымліваецца артыкулаў Статута БСДП і яго патрабанняў, дзе запісана, што ўсе кіруючыя і кантрольныя органы партыі з’яўляюцца выбарнымі. На дадзены момант законна абранымі і дзеючымі з’яўляюцца 4 абласныя камітэты і Мінскі гарадскі камітэт. Таму, пры ўзнікненні неабходнасці правядзення яшчэ аднага паўторнага 13 з’езду БСДП, права вылучаць прадстаўнікоў у склад арганізацыйнага камітэта па правядзенню З’езду, вызначаць колькасць сябраў аргкамітэту, маюць права абласныя структуры партыі.
Усе сябры партыі маюць права, гарантаванае Статутам БСДП, выбіраць і быць абранымі ва ўсе кіруючыя органы партыі, маюць права ўдзельнічаць у іх працы, паседжанні праходзяць адкрыта і галосна, уносіць прапановы і прапаноўваць сваю кандыдатуру на любую пасаду ў партыі.
Гэтымі дэмакратычнымі прынцыпамі ў сваёй дзейнасці кіравалася і кіруецца БСДП.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях”, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Праграмай і Статутам БСДП.
Ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) І. З. Вештард
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |