15:01 01.10.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БЕЛАРУСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ ЯШЧЭ НЕ ЗАВЕРШАНА
Рэдактар тыднёвіка «Вольная Беларусь» Язэп Лёсік стаяў перад альтэрнатывай: або «не распісваць» матывы і абставіны разгону З’езду, дазвол і грошы на правядзенне якога дала цэнтральная расійская ўлада, або адмовіцца ад выпуску газеты. Былы палітычны выгнанец, Язэп Лёсік выбраў першае. Таму ў нумары «Вольнае Беларусі» ад 21 снежня 1917 г. гісторык знойдзе мала канкрэтнага матэрыялу пра тую гістарычную падзею.
Выканкам Рады Усебеларускага З’езду быў закладнікам дэмакратычных працэдур. Рада здолела сабрацца толькі 19 сакавіка. А тым часам у Брэсце быў падпісаны мірны дагавор. Адхіліўшы ад удзелу ў перамовах прадстаўнікоў беларускага народа, немцы і бальшавікі падзялілі Беларусь. І Выканаўчы камітэт мусіў, не чакаючы пачатку працы Рады, 9 сакавіка абвясціць Беларусь народнаю рэспублікай. У2-й Устаўнай Грамаце былі закладзеныя асновы канстытуцыйнага ладу. Сабраўшыся 19 сакавіка на сваё пасяджэнне, Рада Усебеларускага З’езду вырашыла, што ад гэтага часу яна будзе Радай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак ні Выканкам 9 сакавіка, ні сама Рада праз дзесяць дзён нічога не сказалі пра дзяржаўна-прававы стан Беларусі: ці застаецца Беларусь па-ранейшаму часткай Расіі?
Гэтымі актамі абвяшчалася, што Беларусь не з’яўляецца часткай Расіі, што ўлада БНР прасціраецца на ўсе тэрыторыі, дзе беларусы з’яўляюцца этнічнаю большасцю, што Беларусь будуецца як незалежная дэмакратычная дзяржава.Леў Троцкі пісаў, што кожная рэвалюцыя робіць два крокі наперад, каб зрабіць крок назад. Калі казаць пра беларускую рэвалюцыю, дык Актам 25 Сакавіка былі ўчынены тры крокі наперад (выхад Беларусі саскладу Расіі, незалежнасць і дэмакратыя). У канцы 1918 — пачатку 1919 года ад гэтага ідэалу былі здзейснены два крокі назад.БССР з яе аўтаноміяй Антон Луцкевіч разглядаў як пераходную прыступку да незалежнасці.Бальшавікі таксама разумелі, што аўтаномны статус БССР шмат каго не задавальняе, што ідэал, сфармуляваны 25 Сакавіка, жыве ў свядомасці патрыётаў. Умацаваўшыся ва ўладзе, бальшавікі абрынулі свой тэрор на айцоў БНР і на айцоў БССР, на нацыянальную эліту, у тым ліку на цвет беларускага сялянства. Гісторыкі фіксуюць тры хвалі масавага тэрору: 1930–1931, 1933–1934, 1936–1938. У 1939 годзе да БССР была далучана Заходняя Беларусь; каток тэрору пракаціўся і па гэтай тэрыторыі. Гісторык Леанід Маракоў выпусціў не адзін том з біяграмамі пераследаваных, расстраляных, замучаных у турмах і канцлагерах патрыётаў Айчыны, незалежнікаў. А імёны колькіх барацьбітоў мы не ведаем? А колькі ўдзельнічалі ў паваенным незалежніцкім падполлі і паваеннай партызанцы? А колькі людзей мусілі пакінуць Беларусь, каб на чужыне горда ўзняць наш нацыянальны сцяг?
Чарговы акт нашай рэвалюцыі трэба разглядаць у кантэксце дэмакратычнай рэвалюцыі 1989—1991 гг. у камуністычных краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.Анатоль СідарэвічИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме