14:15 21.04.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БЕЛАРУСАМ ПАТРЭБНА ПРАЎДА І ПАДТРЫМКА!
Прэзідыума
У свеце пачаўся прадказаны раней эканамічны крызіс. Пандэмія яшчэ больш ускладняе дзейнасць гаспадарчых суб'ектаў, перш за ўсё прыватнага бізнесу. Беларускія гастарбайтары вымушаныя вяртацца на радзіму, дзе для іх няма працы. Краіна стаіць перад пагрозай масавага беспрацоўя. Улада не прымае аператыўныя і эфектыўныя дзеля змякчэння наступстваў крызісу меры. Беларускія беспрацоўныя не маюць належнай сацыяльнай абароны.
БСДП заклікае ўрад не ціснуць на медработнікаў і даваць своечасовую інфармацыю аб распаўсюджванні каранавіруса ў Беларусі (колькасці выяўленых носьбітаў і хворых па ўзору СААЗ), устрымацца ад падачы недакладных і нескарэктаваных з рэгіёнамі звестак, устрымацца ад “галаваломак” і недагаворак пры трансляцыі.
БСДП заклікае ўрад на перыяд пандэміі бясплатна забяспечыць пенсіянераў, людзей з інваліднасцю і іншыя сацыяльна-неабароненыя групы насельніцтва сродкамі індывідуальнай абароны ад віруснай інфекцыі (аднаразовыя пальчаткі, маскі і антысептыкі).
-19 і заклікае ўсіх грамадзян па магчымасці заставацца дома!
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме