23:45 15.05.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЦЯГ І ГЕРБ ПАГОНЯ—СІМВАЛЫ НАЦЫІ”
--Я згодна з Алегам Трусавым ( ) у тым, што “…цяперашнія ўлады гэтага і не хацелі, але яны зрабілі так, што бел-чырвона-белы сцяг ведае цяпер кожны грамадзянін Беларусі”, --гаворыць Валянціна Болбат, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БСДП.
--У гэтыя дні мы ўзважваем прычыны таго, як так сталася, што нацыянальныя сімвалы беларускага народу--Герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг, ў выніку сумна вядомага рэферэндуму 1995 года, запатрабоўваюць столькі высылкаў для абароны. Усцешвае тое, што герб Пагоня, у выніку намаганняў беларускай грамадскасці, ўнесены ў скарбонку нацыянальных сімвалаў нашай краіны, засмучае—у якой загане адна са старэйшых і багацейшых моваў сусвету.
--Дарэчы, Пагоня—і герб нашага Верхнядзвінску. І я ўзгадваю, якое даволі шырокае абмеркаванне разгарнулася ў нашым раёне, калі паўстала пытанне аб гербе. Мясцовыя актывісты спрычынілася да гэтай працы, зрабіўшы потым вялікую прэзентацыю, пасля атрымання дакументаў з геральдычнай камісіі, з удзелам улады. На сёння эскіз гербу, які разглядаўся геральдычнай камісіяй, захоўваецца ў Верхнядзвінскай раённай арганізацыі БСДП.
--І ў гэтыя дні сацыял-дэмакраты Віцебшчыны палічылі неабходным для сябе нагадаць пра падзеі 1995 года стужкамі бел-чырвона-белага колеру на аўтамабілях, галінках дрэў ў Верхнядзвінску, Полацку, Наваполацку.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |