19:00 14.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

БCДП (Грамада) рыхтуецца да справаздачна-выбарчага з'езда

Унясенне зменаў у статут і абранне новага кіраўніцтва партыі. Гэта адныя з галоўных пытанняў, якія будуць вырашацца на чарговым з’ездзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Як кажа кіраўнік партыі Ірына Вештард, яе кандыдатура зноў прапанаваная на пасаду старшыні большасцю галасоў на пасяджэнні Прэзідыума і Цэнтральнага камітэта, але кропку ў гэтым пытанні паставіць з’езд. Таксама палітык станоўча ацэньвае дзейнасць партыі за апошні перыяд:

- Нашая кансалідаванасць дапамагла нам у складаныя часы выжыць, наладзіць сістэматычную канструктыўную працу. І ў нас за справаздачны перыяд зроблена шмат цікавых і разнастайных спраў. У мяне ёсць усе спадзяванні на тое, што партыя мусіць развівацца і што яна будзе развівацца.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) цяпер ўдзельнічае ў кампаніі “Народны рэферэндум” і ў назіранні на мясцовых выбарах у межах кампаніі “Права выбару”. Справаздачна-выбарчы з'езд пройдзе ў нядзелю, 16-га сакавіка, ў офісе Партыі БНФ.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Ірына Вештард:

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме