20:31 17.04.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БАРЫС БАТУРА І БАГДАН БАРУСЭВІЧ
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі (нешта накшталт сенату) Барыс Батура едзе ў Польшчу, каб узяць удзел у пахаванні прэзідэнта Леха Качынскага.
З гледзішча польскіх парламентароў Нацсход Беларусі – нелегітымны орган улады. Ці памяняўся пункт гледжання польскіх парламенатроў, пакажа тое, хто будзе апекавацца спадаром Батурам у Варшаве і Кракаве: сенатары, супрацоўнікі апарату Сенату Рэспублікі Польшча ці супрацоўнікі МЗС. Ці ўдзеліць свайму калегу колькі хваілін увагі маршалак Сенату Багдан Барусэвіч (Bogdan Borusewicz)?
Чакаю, што на гэты конт паведамяць нам Аляксей Дзікавіцкі і Зміцер Гурневіч.
Ёсць у мяне смутная здагадка, што ў Польшчу паляцеў бы і самы галоўны ў Беларусі. Паляцеў бы, калі б яго запрасіў маршалак Сэйму, в. а. прэзідэнта Браніслаў Камароўскі. Але ж пахаванне – не вяселле. На пахаванне не запрашаюць.
Сваёй паездкай у Варшаву і Кракаў Лукашэнка мог бы даць сігнал для перазагрузкі беларуска-польскіх адносінаў. Не даў.
Анатоль Сідарэвіч
Обсудить новость на Форуме
16 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |