16:32 05.06.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

БАРШЧЭЎСКАГА ЗВІНАВАЦІЛІ Ў САМАПРЫЗНАЧЭННІ КАНДЫДАТАМ У ПРЭЗІДЭНТЫ

Як стала вядома “Мы, вылучаныя пры канцы мінулага года ў якасці магчымых кандыдатаў ў прэзідэнты ад Партыі БНФ на раённых і абласных сходах сябраў партыі фронтаўцы звярнуліся з лістом да паплечнікаў.

Прычына такая: “Праз некаторы час мы са здзіўленнем даведаліся пра рашэнне Управы аб прыпыненні працэдуры вылучэння кандыдата, якая прадугледжвала шырокае абмеркаванне, адкрытую дыскусію і галасаванне за кожнага з нас. Мы лічым, што толькі адкрытая размова ў межах кожнай рэгіянальнай арганізацыі дае магчымасць адэкватна вырашаць найважнейшыя пытанні нашай супольнай працы, а таксама захоўваць нашую партыйную еднасць. Звярнуцца да вас, шаноўныя Фронтаўцы, нас вымусіў загад старшыні Партыі БНФ Л.Баршчэўскага, аб скліканні так званага “агульнага сходу актыву” Партыі БНФ, на разгляд якога мае быць вынесенае пытанне аб вызначэнні нашага партыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Лічым гэты загад грубым парушэннем Статуту і рашэнняў Сойму Партыі БНФ, якія не прадугледжваюць такога партыйнага інстытуту, як “агульны сход”. Апрача таго, названы загад наўпрост супярэчыць соймавай пастанове аб працэдуры вылучэння кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ, якая павінна ўключаць у сябе шырокае абмеркаванне прэтэндэнтаў рэгіянальнымі адзяленнямі Партыі БНФ, і рашэнням травеньскага (2009 г.) паседжання Сойму Партыі БНФ, на якім Сойм большасцю галасоў адхіліў прапанову старшыні аб правядзенні такога мерапрыемства”.

Кандыдаты лічаць, што “ бачна, што сп. Баршчэўскі аднаасобна сфармаваў парадак дня “агульнага сходу” і сам вызначыў, хто можа прымаць удзел у гэтым мерапрыемстве. Больш за тое, старшыня пастанавіў, што будучы З’езд Партыі БНФ абавязаны зацвердзіць рашэнні, які прыме гэты сход. Такія паводзіны старшыні супярэчаць усім нашым дэмакратычным прынцыпам унутрыпартыйнага жыцьця, нішчаць нашыя з вамі партыйныя свабоды і пазбаўляюць нас права на свабодную дыскусію, якія заўсёды мацавалі нашае адзінства, і дазвалялі нам дзейнічаць, як адна моцная і з’яднаная каманда”.

У звароце таксама гаворыцца пра ўражанне, што “сённяшні старшыня ідзе на адкрытыя маніпуляцыі з мэтай свайго самапрызначэння кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ і гэтым самым пазбаўляе нас магчымасці на роўных адстойваць сваё права прадстаўляць нашую Партыю на будучых прэзідэнцкіх выбарах, а вас - права ўплываць на важнейшыя партыйныя справы праз абмеркаванні прэтэндэнтаў і ўдзел у выбарах кандыдата ў прэзідэнты ад нашай партыі. Правядзенне гэтак званага “агульнага сходу актыву”, не прадугледжанага ніводным распарадчым дакументам Партыі БНФ, без дакладнага вызначэння яго паўнамоцтваў, кворумнасці, працэдуры прадстаўніцтва, безумоўна, стварае пагрозу для адзінства нашай Партыі, а ў перспектыве – нават самому яе існаванню”.

"Каб пазбегнуць гэтай пагрозы", прэтэндэнты на кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ заклікаюць аднапартыйцаў не хадзіць на абвешчаны Баршчэўскім сход, а рыхтавацца да вераснёўскага з’езду.

Пад зваротам падпісаліся Ігар Лялькоў, які меў найбольшую падтрымку рэгіянальных арганізацый Фронту на этапе вылучэння кандыдатаў, Сяргей Антусевіч, Лера Сом, Зміцер Салаўёў, Сяргей Салаш і Рыгор Кастусёў.

Нагадаем, , спрыяючы такім чынам расколу Партыі БНФ.

Алег МЫЦІК   05-06, 13:53

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме