08:21 27.05.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Апублікавана справаздача спецдакладчыка ААН па Беларусі (тэкст дакумента)
У справаздачы, якая будзе прадстаўлена на 32-й сесіі Савета па правах чалавека ААН у Жэневе, спецдакладчык Міклаш Харасці канстатуе, што «сітуацыя сістэмнага парушэння правоў чалавека ў Беларусі не змянілася».
У справаздачы аналізуецца інфармацыя, атрыманая спецдакладчыкам за перыяд да 31 сакавіка 2016 года. «Сабраныя матэрыялы паказваюць, што, за выключэннем нядаўняга вызвалення палітычных зняволеных напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2015 года, ніякіх іншых паляпшэнняў у сітуацыі ўкаранелага сістэматычнага абмежавання асноўных правоў чалавека, якая паслужыла падставай для заснавання мандата Спецыяльнага дакладчыка ў 2012 годзе, адзначана не было. У сувязі з гэтым неабходна і далей захоўваць дасягнуты ўзровень кантролю з боку Арганізацыі Аб'яднаных Нацый за захаваннем Беларуссю яе абавязкаў у галіне правоў чалавека, асабліва ў кантэксце будучых парламенцкіх выбараў. У завяршэнне дакладу Спецыяльны дакладчык фармулюе свае рэкамендацыі з улікам маючых адбыцца ў верасні 2016 года парламенцкіх выбараў», - рэзюмуецца ў дакуменце.
З поўным тэкстам Справаздачы можна азнаёміцца ў дадатку.
Ніжэй прыведзены высновы і рэкамендацыі спецыяльнага дакладчыка ААН ўраду Беларусі:
- Нягледзячы на шматкроць паўтораныя рэкамендацыі многіх праваабарончых механізмаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адносна ўнясення паправак у нацыянальнае заканадаўства з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека, ніякіх прыкметных зменаў у рэпрэсіўнай прававой сістэме адзначана не было. Глыбока ўкаранелыя абмежаванні свабоднага ажыццяўлення ўсіх правоў чалавека па-ранейшаму адрозніваюць арганізацыю і функцыянаванне дзяржавы.
- Праз пяць гадоў пасля правядзення Рабочай групай па Універсальным перыядычным аглядзе першага агляду Беларусі краіна па-ранейшаму не ідзе на супрацоўніцтва з праваабарончымі механізмамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
- Спецыяльны дакладчык занепакоены тым, што ўяўленне, якое склалася праз спарадычныя і нязначныя змены, пра тое, што становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі палепшылася, можа схаваць адсутнасць палітычнай волі і гатоўнасці пачаць настойліва неабходныя фундаментальныя зрухі. У той жа час некалькі вартых пахвалы саступак з боку дзяржавы, такіх як вызваленне палітычных зняволеных напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ці аддная перавага накладанню штрафаў замест змяшчэння пад варту асобаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных мітынгах, дазваляюць спадзявацца, што дзяржава ў канчатковым выніку прыступіць да даўно абяцанага захавання міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека.
- Спецыяльны дакладчык заклікае беларускія ўлады скарыстацца парламенцкімі выбарамі для ўмацавання, хай нават паступовага, нацыянальнай праваабарончай сістэмы. Доўгі пералік рэкамендацый міжнародных і рэгіянальных праваабарончых механізмаў цалкам мог бы паслужыць уладам наборам інструментаў у гэтай справе.
- Зыходзячы з гэтага, неабходна працягваць падтрымліваць на ранейшым узроўні ўважлівае назіранне з боку Арганізацыі Аб'яднаных Нацый за тым, як Беларусь выконвае свае абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека, асабліва ў сувязі з парламенцкімі выбарамі.
- Спецыяльны дакладчык зноў пацвярджае сваю гатоўнасць супрацоўнічаць з урадам Беларусі. Рэкамендацыі, якія ён уключыў у свой папярэдні даклад, застаюцца ў сіле.
Акрамя таго, Спецыяльны дакладчык рэкамендуе ўраду Беларусі:
a) аднавіць ўсіх вызваленых палітычных зняволеных у грамадзянскіх і палітычных правах;
b) адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса, які абмяжоўвае свабоду мірных сходаў і асацыяцыі;
c) замяніць які дазваляльны рэжым рэгістрацыйнай сістэмы на апавяшчальны, з тым каб свабода сходаў, асацыяцыі і выказвання меркаванняў, як і многія іншыя правы, больш не залежалі ад палітызаваных, селектыўных і адвольных рашэнняў урада;
d) зарэгістраваць арганізацыі грамадзянскай супольнасці і палитычныя партыі, якім раней было адмоўлена ў афіцыйнай рэгістрацыі;
e) увесці мараторый на смяротнае пакаранне, які прадугледжвае яго далейшую поўную адмену;
f) выканаць усе рэкамендацыі праваабарончых механізмаў шляхам прыняцця нацыянальнага плана дзеянняў у галіне правоў чалавека, падрыхтаванага ў партнёрстве з міжнароднымі, рэгіянальнымі і ўнутранымі партнёрамі, у тым ліку прадстаўніками грамадзянскай супольнасці;
g) заснаваць незалежны орган, які адказвае за прызначэнне, прасоўванне па службе, часовае адхіленне ад пасады і звальненне суддзяў і пракурораў у адпаведнасці з Асноўнымі прынцыпамі незалежнасці судовых органаў;
h) забяспечыць абарону ўсіх праваабаронцаў і актывістаў ад злоўжыванняў з боку дзяржаўных службовых асобаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў і выкараніць беспакаранасць апошніх у выпадках парушэння імі правоў чалавека;
i) выканаць рэкамендацыі, сфармуляваныя назіральнай місііяй АБСЕ ў яе дакладах, прысвечаных парламенцкім выбарам 2012 года і прэзідэнцкім выбарам 2015 года;
j) падрыхтаваць праект антыдыскрымінацыйнага закона, які ахоплівае ўсе прыкметы, па якіх можа ажыццяўляцца дыскрымінацыя.
Файлы
- (0.59 Mb)
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме