23:15 20.12.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Апазыцыя спрабуе прыйсьці да ўлады праз рэфэрэндум
Удзельнікі кааліцыі «Народны рэфэрэндум» 20 сьнежня прадставілі журналістам шэсьць пытаньняў, якія яны прапануюць вынесьці на народнае галасаваньне.
На думку палітыкаў, людзей найбольш цікавяць пытаньні даступнасьці адукацыі і аховы здароўя, разьмяшчэньне ў Беларусі замежных вайсковых базаў і тое, ці можа адна і тая ж асоба займаць пасаду прэзыдэнта больш чым два тэрміны запар. У кааліцыю ўваходзяць грамадзянская кампанія «Гавары праўду», рух «За свабоду», БНФ, БСДП(Г), аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу і больш за 40 рэгіянальных няўрадавых арганізацыяў.
Ад пасьпяховасьці кампаніі «Народны рэфэрэндум» залежыць наш посьпех на мясцовых і прэзыдэнцкіх выбарах — заявіў сёньня адзін з удзельнікаў кааліцыі «Народны рэфэрэндум,» лідэр руху «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.
Але магчыма, што збор подпісаў зацягнецца. «Падчас кампаніі мясцовых выбараў мы плянуем сабраць 50 тысяч подпісаў, — тлумачыць Сяргей Нікалюк. — Іншая справа, што ў дадзены момант нашае грамадзтва сьпіць. Як бы правільна вы ні паставілі пытаньне, горш ад гэтага ня будзе, але і пераменаў чакаць ня варта».
«Ва ўмовах кансалідаванай улады масавыя пратэсты немагчымыя. А ў Беларусі мы маем кансалідаваны аўтарытарны рэжым, — працягвае Нікалюк. — І гэта галоўнае адрозьненьне. А ва Ўкраіне ідзе суцэльная барацьба элітаў. Яна і ўзбуджае грамадзтва. Сілавікі ня могуць прымаць адэкватныя меры, каб рэгуляваць грамадзянскую актыўнасьць. Таму ва Ўкраіне адбываецца тое, што адбываецца, а ў нас — тое, што адбываецца ў нас».
Паводле палітоляга, спадзявацца на грамадзкае абуджэньне пакуль што не выпадае.
«Ленін жа амаль 20 гадоў чакаў, — жартуе Сяргей Нікалюк. — Вы ж памятаеце прыкметы рэвалюцыйнай сытуацыі: вярхі ня могуць, а нізы ня хочуць. І да гэтага ўсё ідзе. І вось гэты год сканчаецца вельмі цікава. Улада абвясьціла яго годам мадэрнізацыі — і ўсё, за што яна бралася, скончылася стратамі. Улада ня можа кіраваць. Яна ня можа выканаць аніводнага свайго рашэньня, зьвязанага з разьвіцьцём».
Журналіст расейскага выданьня
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме