22:15 15.11.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Апазыцыя просіць Брусэль не забывацца пра Беларусь

Спэцыяльны зварот пад назовам «Эўрапейская дэклярацыя» да ўдзельнікаў саміту «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні сёньня падпісалі прадстаўнікі некалькіх апазыцыйных партыяў Беларусі.
Гэты дакумэнт будзе перададзены на наступным тыдні міністрам замежных спраў Эўразьвязу, — паведаміў Свабодзе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:«Гэта заява пра нашу схільнасьць да эўрапейскіх стандартаў і каштоўнасьцяў. Мы пазытыўна ацэньваем дачыненьні Брусэля з Украінай, Малдовай, Грузіяй, таму што гэта стварае новыя пэрспэктывы і мажлівасьці для Беларусі.
Разам з тым мы адзначаем, што для большай эфэктыўнасьці праекту Эўразьвязу неабходна ўзмацняць свае інструмэнты ўзьдзеяньня на ўлады Беларусі. Найперш, мы згадваем праблемы вызваленьня і рэабілітацыі палітычных вязьняў і свабодных выбараў. Трэба, каб беларуская тэма яскрава прагучала ў Вільні».
«Эўрапейская дэклярацыя» адкрытая для падпісаньня. Яе ўжо падтрымалі прадстаўнікі АГП, БСДП (Грамада), БХД, жаночай партыі «Надзея».
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |