07:01 13.01.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Апазіцыя распачала кулуарныя перамовы наконт “адзінага-2015”
Пакуль у перамовах удзельнічаюць адна партыя і дзве грамадскія ініцыятывы.
Апазіцыйныя сілы вядуць перамовы па вызначэнні адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Як паведаміў Еўрарадыё лідар руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, у перамовах пакуль удзельнічаюць тры структуры — рух “За свабоду”, Партыя БНФ і кампанія “Гавары праўду”.Аляксандр Мілінкевіч: “Аўтарытарны рэжым патрабуе кансалідацыі ў выглядзе адзінаабранага кандыдата. Такую працу мы вядзем. Проста яна кулуарная, яна не публічная, але прасоўваемся. І я думаю, выпрацуем, як мінімум, падыход”.
Пакуль дзяліцца папярэднімі вынікамі перамоваў палітык не пажадаў. Але заўважыў, што калі адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года не будзе, то і ўдзельнічаць у іх не мае сэнсу. Як не мае сэнсу і байкот.
Аляксандр Мілінкевіч:“У прэзідэнцкай кампаніі абавязкова трэба ўдзельнічаць. Ніякіх байкотаў не варта рабіць, бо гэта яшчэ больш дыскрэдытуе нас. Але без адзінага кандыдата няма чаго ўвогуле ўдзельнічаць. Хадзіць там групамі па некалькі чалавек з рознымі праграмамі, з рознымі мэтамі, я лічу, проста сорамна”.
Мілінкевіч выказвае спадзяванне, што да іх трох структур у хуткім часе далучацца іншыя “вялікія групы дэмакратычнай супольнасці” і яны разам паспрабуюць вызначыць агульны падыход да выбараў прэзідэнта.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |