15:15 13.08.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Апазіцыя можа зрабіць уладам першы выбарчы сюрпрыз (видео)

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што пры ўмове рэгістрацыі ў якасці кандыдата на апошнім этапе выбарчага працэсу здыме сваю кандыдатуру.
Паводле спадара Лябедзькі, асноўная задача, якую партыя і ён асабіста ставіў на перыяд выбарчай гонкі, – гэта папулярызаваць альтэрнатыву пад назваю «Мільён новых працоўных месцаў», а таксама данесці да беларусаў праўду пра адсутнасць празрыстасці ды справядлівасці на беларускіх выбарах.



АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, ПРЭТЭНДЭНТ НА ПРЭЗІДЭНЦТВА:
«Пакуль няма свабодных і сумленных выбараў, немагчыма рэалізаваць нашую пазітыўную праграму – «Мільён новых працоўных месцаў». Людзі, хочаце каб гэтая праграма была рэалізаваная? Давайце аб’яднаем высілкі, даможамся каб былі свабодныя выбары, і тады пойдзем і будзе змагацца за кожны ваш голас»

На сённяшні дзень валанцёры Аб’яднанай грамадзянскай партыі на чале з лідарам назбіралі крыху больш за 50 тысяч подпісаў са 100 тысячаў мінімальна неабходных для рэгістрацыі ў якасці кандыдата на прэзідэнцтва.

Больш подпісаў, са звестак штабу – каля 75 тысячаў, назбірала прэтэндэнтка ад ініцыятывы «Народны рэферэндум». Таццяна Караткевіч скептычна ставіцца да ініцыятывы Анатоля Лябедзькі. Паводле каардынатара ініцыятыўнай групы Караткевіч па Гомельскай вобласці, менавіта ўдзел да апошняга дня дае надзею на мірныя перамены.

АЛЕГ ШАБЕТНІК, КААРДЫНАТАР ІНІЦЫЯТЫЎНАЙ ГРУПЫ ТАЦЦЯНЫ КАРАТКЕВІЧ:
«Людзі ставяць подпісы, а мы сабралі ўжо 75 тысяч на суботу, а цяпер маем яшчэ больш. І гэтыя людзі будуць пакрыўджаныя, бо яны спадзяваліся на перамены. А каля яна здымецца з выбараў, тады фактычна здрадзіць выбарцам»

Не плануе ды нават не абмяркоўвае зняцця з выбараў і штаб лідара партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна. Тут мяркуюць, што прысутнасць прозвішча кандыдата і назвы партыі ў бюлетэні для галасавання добра адаб’еца на рэйтынгах арганізацыі. Праўда, пакуль прыхільнікі левых ідэяў назбіралі крыху больш за палову неабходнай колькасці подпісаў для рэгістрацыі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме