20:15 21.08.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Апазіцыя аб’ядноўваецца шляхам раздзялення (ЛЕБЕДЬКО: КОАЛИЦИИ БЫТЬ!, дополнено)
Адным прапаноўваюць гуртавацца ў альянс, каб змагацца за свабодныя выбары, іншыя ўвайшлі ў кааліцыю — якая… хоча таго ж!
Як даведалася Еўрарадыё, чарговае аб’яднанне апазіцыі прызначана на 22 верасня. Анансуе гэтую гістарычную падзею лідар партыі “Справядлівы свет” Сяргей Калякін.
Сяргей Калякін: “Пагадненне мае на мэце змены правілаў палітычнай гульні ў Беларусі. І галоўнай прыладай тут могуць стаць свабодныя, справядлівыя і сумленныя выбары. Дадаткова мы сфармулюем парадак дня пераменаў для таго, каб людзі жылі лепш”.
Уваход у альянс вольны — падпісацца пад пагадненнем можа любая палітычная ці грамадская структура. І нават галасы ва ўсіх будуць роўныя — не будзе дзялення на эліту і дробныя арганізацыі, упэўнівае Калякін. Згоду на ўваходжанне ў альянс ужо далі аргкамітэт “Партыі працоўных”, Беларуская партыя жанчын “Надзея”, “Беларускі рух” і грамадскае аб’яднанне “За справядлівыя выбары”. Усім астатнім дакумент даслалі і чакаюць станоўчага адказу. Апроч — ЛДПБ і “Белай Русі”.
Праўда, шчыра прызнаецца палітык, нават калі ў альянс уступяць усе дэмакратычныя сілы краіны, іх не хопіць, каб дасягнуць пастаўленай мэты.
Сяргей Калякін: “Не хопіць сіл сёння дэмакратычных арганізацый! Звышзадача ў тым, каб прыцягнуць да гэтага працэсу простых грамадзян. Вось калі мы зможам прыцягнуць хаця б 10-15% простых грамадзян Беларусі да гэтага працэсу — каб лічылі іх галасы, каб выбары былі выбарамі, каб людзі маглі ўплываць на сваю будучыню і сваё жыццё — тады нам гарантаваны поспех”.
Не тое каб простых грамадзян — усіх калег па дэмакратычным лагеры разам сабраць не ўдасца. Намеснік лідара кампаніі “Гавары праўду!” Андрэй Дзмітрыеў сцвярджае: не толькі прапановы далучыцца да альянсу не атрымлівалі, але і сэнсу ў яго стварэнні няма. Бо гэтая структура… ужо існуе!
Андрэй Дзмітрыеў:“З пачатку існавання кампаніі “Гавары праўду!” ёсць кааліцыя “За справядлівыя выбары”. 4 ліпеня было падпісана яшчэ адно пагадненне паміж сацыял-дэмакратамі, “Гавары праўду!”, Рухам “За свабоду”, Партыяй БНФ і БХД пра ўдасканаленне дзейнасці кааліцыі, якая ставіць на мэце правядзенне ў Беларусі справядлівых выбараў, змаганне за змены ў выбарчым заканадаўстве і кампанію назірання”.
“Справядліваму свету” і Аб’яднанай грамадзянскай партыі таксама прапаноўвалі далучыцца да гэтай кааліцыі, але згоды не атрымалі, сцвярджае Дзмітрыеў. А зараз яны, здзіўляецца палітык, рэкрутуюць пад тыя ж сцягі ўсіх тых, хто ў раней створаную кааліцыю з нейкіх меркаванняў не ўвайшоў?!
Лідар незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч прызнаецца: прапанову далучыцца да альянсу Калякіна-Лябедзькі атрымліваў. Але сэнсу ў ім не бачыць.
Генадзь Фядыніч: “Марнаваць час, працаваць на тое, каб атрымаць грант, прасачыць за выбарамі — гэта не тая справа, якая можа павярнуць краіну на шлях у іншы бок”.
Калякін упэўнівае: альянс не ствараецца выключна пад мясцовыя выбары 2014 года і назіранне. Маўляў, мэта змены правілаў палітычнай гульні — глабальная. Што праўда, ніяк не тлумачыць тое, навошта нам дзве структуры, якія будуць змагацца за адно і тое ж. Калі толькі мэтай не стаіць тое, ад чаго адмаўляюцца прафсаюзы.
Генадзь Фядыніч:“Калі ёсць гранты і ты іх адпрацоўваеш, то можна, прабачце, “раздзярбаніць” усё і зрабіць нейкія справаздачы, што ўсё добра. А справа застанецца на тым жа месцы. Мы ў такія гульні не хочам гуляць”.
Дарэчы, ідэю “Народнага рэферэндума”, з якім зараз ездзяць па краіне актывісты “Гавары праўду!”, Руху “За свабоду” і Партыі БНФ, Фядыніч лічыць таксама бесперспектыўнай.
* * *
ЛЕБЕДЬКО: КОАЛИЦИИ БЫТЬ!
20 августа шесть политических и общественных структур выступили с совместным заявлением о намерении более тесного сотрудничества и взаимодействия.Сайт попросил прокомментировать эту информацию председателя Объединенной гражданской партии Анатолия Лебедько.
Политик оказался немногословным, сославшись на то, что ответы на все вопросы прозвучат 22 сентября. Однако подтвердил, что "шесть организаций имеют политическую волю совместно работать по возвращению в Беларусь честных, справедливых выборов как главного условия перемен в Беларуси. Наша задача – вернуть людям право выбора".
Анатолий Лебедько также сообщил, что список подписантов не исчерпан: "Еще четыре организации в настоящее время проводят внутренние процедуры согласования и принятия решения о присоединении к коалиции".
Напомним, что 20 августа шесть политических структур - Объединенная гражданская партия, Белорусская партия левых "Справедливый мир", Оргкомитет Партии трудящихся, Оргкомитет Белорусской женской партии "Надзея", Оргкомитет общественного правозащитного объединения "За справедливые выборы", "Беларускi Рух" - объявили, о создании коалиции в рамках общенациональной кампании "За справедливые, честные выборы для лучшей жизни".
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме