20:30 20.02.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Апазіцыйныя структуры Гродна скаардынавалі свае дзеянні
Восем гродзенскіх партый і арганізацый скаардынавалі свае дзеянні на час правядзення парламенцкай выбарчай кампаніі.
"Асноўныя задачы на час кампаніі, гэта вылучэнне нашых прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, і кантроль за выбарчымі працэдурамі", - адзначыў старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.
- Пасля мінулых выбараў, гэта ўвогуле адна са значных падзеяў - гродзенскія арганізацыі нарэшце дасягнулі пагаднення аб каардынацыі высілкаў падчас выбарчай кампаніі. Мы прааналізавалі сітуацыю, якая цяпер у Беларусі, яна скрайне негатыўная, хаця б з-за адсутнасці дэмакратычных працэдураў і дэмакратычных выбараў. Мы ацанілі тыя падзеі, якія адбываюцца ў краіне, а менавіта наяўнасць палітвязняў, гэта ніяк не спрыяе таму, каб выбары былі прызнанымі, свабоднымі і дэмакратычнымі.
Падпісанты запрашаюць да супрацы ўсе грамадскія арганізацыі Гродна, сярод заявіўшых аб супольных дзеяннях на выбарах: Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Аб’яднанай грамадзянскай партыя, кампанія "Гавары праўду", Рух "За Свабоду", ак Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада), Беларуская партыя працы, партыя "Справядлівы свет".
Віктар Парфёненка, Радыё Рацыя, Гродна
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |