18:00 30.09.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў гатовыя дамаўляцца
Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў гатовы дамаўляцца між сабой. Пра гэта патэнцыйныя кандыдаты паведамілі ў інтэрв’ю Радыё Рацыя.
Менавіта ў гэтых палітыкаў найбольшыя ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў з апазіцыйных прэтэндэнтаў.
Кажа Уладзімір Някляеў:
– Безумоўна, Саннікаў сапраўды моцны прэтэндэнт. Саннікаў – сталы палітык, Саннікаў здаўна ў апазіцыйным руху. Я не бачу ніякіх перашкод для таго, каб мы з ім паразумеліся і разам выбудавалі нашы стратэгічныя планы на будучыню.
Кажа Андрэй Саннікаў:
– Мы размаўлялі і будзем яшчэ размаўляць. На гэтым этапе я лічу добра, што пойдуць людзі да людзей і тое, што каманда Някляева будзе збіраць подпісы з прапаноўваючай альтэрнатывай, тое, што мая каманда будзе прапаноўваць выразную альтэрнатыву -– гэта добра. А потым будзем шукаць шляхі паразумення.
Пры гэтым палітыкі адзначаюць, што па некаторых пытаннях яны пакуль не маюць агульнага бачання. Андрэй Саннікаў, у прыватнасці, заўважыў, што ў іх розныя пазіцыі, што да пытання інтэграцыі Беларусі ў Еўрасаюз.
Найбольшыя шанцы з апазіцыйных кандыдатаў у гэтай выбарчай кампаніі мае лідар кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў. Такое меркаванне выказаў палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі:
– Зараз падобна, што рэсурсы ёсць толькі ў Некляева. Ува ўсіх астатніх іх вельмі-вельмі мала. Таму падобна, што калі і будзе адзіны кандыдат, гэта можа быць Някляеў. Можа атрымацца, што ён будзе і адзінай персонай, якая з прадстаўнікоў апазіцыі назбірае подпісы і будзе зарэгістраваная кандыдатам. Гэтага выключыць нельга, бо ў яго ёсць дастаткова вялікая ініцыятыўная група, у астатніх яны – не вельмі вялікія.
Паўлюк Быкоўскі таксама заўважыў, што практыка мінулых прэзідэнцкіх кампаній у Беларусі паказала, што ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў, якія налічвалі менш за 2 тыс. чалавек, не былі здольныя сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тыс. подпісаў.
З апазіцыйных кандыдатаў на выбарах 2010 года найбольшую групу мае якраз Уладзімір Някляеў – з 3271 галавека, другі – Андрэй Саннікаў, у яго 2003 чалавекі.
Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |