15:46 14.02.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Анатоль Сідарэвіч: “Постаці роўнай Антону Луцкевічу ў Беларусі не было і няма”
Вядомы беларускі гісторык і даследчык беларускага нацыянальнага руху кажа, што бацьку беларускай дзяржаўнасці па сваёй значнасці можна параўнаць толькі з выбітным нацыянальным дзеячам Украіны Міхалам Грушэўскім.
Цікавыя факты пра , Б і распавёў прысутным магілёўцам на сустрэчы 13 лютага.
Мерапрыемства адбывалася з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння Антона Луцкевіча.
Прапануем вашай увазе цікавыя вытрымкі з выступу Анатоля Сідарэвіча.
Малады патрыёт
Антон Луцкевіч выхадзец з беларускай шляхты. Нарадзіўся ён 29 студзеня 1884 года Разам са сваім старэйшым братам вучыўся ў Пецярбурзе, дзе і пазнаёміўся з . Разам яны стаялі ля вытокаў стварэння Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, а пазней і Беларускай Сацыялістычнай Грамады.
На той момант Антону Луцкевічу было ўсяго 18 год, а яго брату Івану – 21. Пазней да дзейнасці далучыўся Аркадзь Смоліч. Ён быў яшчэ маладзейшы за Антона.
“Версальчык”
За адукаванасць і манернасць студэнты Віленскай беларускай гімназіі празвалі Антона Луцкевіча “Версальчык”. Ён цалкам адпавядаў гэтай мінушцы, бо ведаў беларускую, рускую, польскую, французскую, нямецкую, грэцкую і лацінскія мовы. Менавіта Луцкевіч зрабіў першы пераклад Новага Запавета з грэцкай мовы на беларускую, якім карыстаюцца дагэтуль Рыма-каталікі і Грэка-каталікі, а таксама парадзіў тысячы выбітных тэкстаў, якія зрабілі велізарны ўплыў на тагачаснае грамадства.
Прарок
Антон Луцкевіч прадказаў амаль за 20 год пачатак другой сусветнай вайны, а таксама, што Польшча праз сваю нацыянал-шавінісцкую палітыку стане першай ахвярай у гэтай вайне. Так і адбылося на практыцы. У 1939 годзе Польшча была падзелена паміж Нямеччынай і СССР.
Пасля здабыцця незалежнасці палякамі ў 1918 годзе яны былі ў эйфарыі і адмовіліся ад жадання будаваць федэратыўную дзяржаву з беларусамі, літоўцамі і ўкраінцамі, як ім таго рэкамендавалі англічане. Акрамя таго ў іх стварыліся напружаныя ўзаемаадносіны з іншымі краінамі Вышаградскай групы (Вугоршчынай і Чэхіяй) і яны ўжо не маглі адным фронтам супрацьстаяць ні СССР, ні набіраючай моц Нямеччыне.
Адзін з польскіх прэм’ер-міністраў казаў, што праз 50 год беларуса ў Польшчы са свечкай не знойдзеш.
Выдатны тактык і стратэг
Па свайму ўплыву і значнасці Антон Луцкевіч быў чалавекам аднаго ўзроўню з Усеваладам Ігнатоўскім і . Першы з іх стварыў Беларускую Камуністычную арганізацыю (мяркуецца, што не без рады Луцкевіча), другі быў выбітным дзяржаўным дзеячам БССР, якія стаяў на незалежніцкіх пазіцыях. Тым не менш па свайму ўплыву, генерацыі ідэй, шырынёй і глыбінёй бачання праблем, менавіта Антон Луцкевіч вылучаўся сярод іх. Нягледзячы на тое, што ягоныя ідэі засталіся нерэалізаванымі, яны досыць папулярныя сярод беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.
Натхняльнікі беларусізацыі
Дзякуючы Луцкевічу, Ігнатоўскаму і Чарвякову адбылася беларусізацыя ў 1924-1929 гг. Менавіта яны вызначалі тагачасны напрамак развіцця Беларусі. Менавіта Луцкевіч на пытанне бальшавікоў аб тым, чым яны могуць дапамагчы адказаў, што патрэбна рэабілітацыя ўсіх дзеячоў БНР, падтрымка беларускай мовы і літаратуры, аб’яднанне Заходняй і Ўсходняй Беларусі, а таксама узбуйненне тэрыторыі Беларусі. Па такому сцэнару і адбывалася далейшае развіццё нашай краіны.
Чаму не адбылося прызнанне БНР?
Пасля паразы Нямеччыны ў Першай сусветнай вайне Беларусь, як і Ўкраіна патрапіла ў сферу ўплыву Францыі. Францыя аказалася не зацікаўленай у незалежнасці Беларусі, бо Царская Расія брала крэдыты ў Францыі і мусіла іх аддаваць. Разумеючы той факт, што памяншэнне насельніцтва Расіі можа негатыўна сказацца на яе плацёжаздольнасці французы былі катэгарычна супраць незалежнасці Беларусі і Ўкраіны. Аднак незалежнасць Украіны яны былі вымушаны прызнаць, праз наяўнасць у апошняй войска і здольнасці бараніць сваю дзяржаву.
Прыбалтыйскім дзяржавам пашанцавала больш – яны трапілі ў сферу ўплыву марской дзяржавы Вялікабрытаніі, якая зрабіла ўсё дзеля таго, каб яны сталі незалежнымі.
Арышт Луцкевіча палякамі
У 1928 годзе напярэдадні выбараў у польскі Сойм палякі затрымалі Антона Луцкевіча. Гэта было зроблена для таго, каб прадухіліць яго кіраўніцтва выбарчым беларускім штабам на польскай тэрыторыі. Даказаць, што ён супрацоўнічаў з камуністамі не атрымалася і ён быў вызвалены, аднак яму давялося правесці ў турме пэўны час.
Першым сімвалам БНР не была “Пагоня”
Цікавым гістарычным фактам з’яўляецца тое, сімвалам Беларускай Народнай Рэспублікі былі скрыжаваная каса і граблі, пад якімі знаходзіўся сноп збожжа.
Малавядомы факт
Антон Луцкевіч з’яўляецца аўтарам тэксту трэцяй устаўной граматы, дзе БНР абвяшчала пра сваю незалежнасць.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме