08:15 01.12.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Анатоль Мышкеві намаегацца вырашаць сацыяльныя праблемамы жыхароў Гародні













Актывіст просіць гарадзенскіх камунальшчыкаў пра асвятленне сметніц

Гарадзенскі грамадскі актывіст Анатоль Мышкевіч просіць гарадскія камунальныя службы, каб у начны час з’явілася дадатковае асвятленне для кантэйнераў раздзельнага збору смецця ў Вішняўцы.
Каб паўплываць на гарадскіх камунальшчыкаў, ён сабраў больш за 200 подпісаў жыхароў дамоў па вуліцы Індурская шаша і перадаў гэтыя подпісы гарадскім службам.



Распавядае Анатоль Мышкевіч: – Людзі раніцай выходзяць на працу – на вуліцы яшчэ цёмна. Прыходзяць з працы – ужо цёмна. Хутка пачнецца зіма, будзе слізка. Гэта небяспечна, можа скончыцца траўмамі. Тым больш, многія людзі нават не бачаць увечары, у які кантэйнер якое смецце выкідаць. Пра гэтую праблему яны ведаюць, толькі альбо сілаў, альбо часу займацца гэтым у іх не было.


Анатоль Мышкевіч з’яўляецца кіраўніком грамадскай ініцыятывы “Гародня”, якая якраз і займаецца сацыяльнымі праблемамі жыхароў горада, і яе актывісты дапамагаюць жыхарам Фолюша і Вішняўца, Румлёва і іншых раёнаў Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
* * *

Як жывуць гарадзенцы на вуліцах, дзе няма асфальта? 13 гадзін таму Выдрукаваць Пракаментаваць (0) Падзяліцца Прадстаўнікі грамадскай ініцыятывы “Гародня” сабралі паўсотні подпісаў жыхароў гарадзенскіх вуліц Саўгасная, Чыстая і Навасельскае за тое, каб на там з’явіўся асфальт.


Пра праблемы жыхароў распавядае кіраўнік кампаніі “Гародня” Анатоль Мышкевіч:
– Людзі жывуць літаральна у 5-7 хвілінах язды ад цэнтра горада, а дарога ў іх такая, як у расейскай вёсцы, у нейкай глыбінцы. Людзі ўвесь час скардзяцца на тое, што ўвечары ўвогуле не прайсці, бо няма ніякага асвятлення, дарога ўся разбіта і людзі ўвесь час атрымліваюць нейкія траўмы. Калі зімой становіцца слізка, то язда па такой разбітай, няроўнай дарозе можа скончыцца траўмамі.



На думку грамадскай актывісткі Кацярыны Цыпічавай гэтыя подпісы дапамогуць мясцовым жыхарам вырашыць іх праблемы з дарогамі:

– Звярнуліся жыхары, што дарогі ў іх у не вельмі добрым стане, адсутнічае асфальтавае дарожнае пакрыццё. На ім шмат ям, якія прыводзяць да дробных пашкоджанняў аўтамабіляў, таксама жыхары скардзяцца, што прыходзяць дахаты ў брудзе. У зімовы час, калі мароз, там становіцца небяспечна. Адказныя службы ўсё ж такі прыслухаліся да меркавання большасці людзей, якія жывуць у тым раёне, і зрабілі сваю працу.

Подпісы грамадзян перададзены ў гарадзенскі гарвыканкам і актывісты цягам двух тыдняў атрымаюць адказ адносна таго, што далей будзе з дарогамі на гэтых вуліцах.



Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме