14:16 14.08.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Анатоль Ляўковіч ПАДПІСВАЎ ЗВАРОТ НАКОНТ ЗНІКЛЫХ ПАЛІТЫКАЎ...

“Чытаў, што шэраг беларускіх палітыкаў накіравалі зварот у Савет Бяспекі ААН з заклікам разгледзець праблему знікненняў у Беларусі вядомых дзеячаў апазіцыі.

У інтэрнеце напісана, што заяву падпісалі старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Станіслаў Шушкевіч, былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Мечыслаў Грыб, старшыня партыі “Справядлівы свет” Сяргей Калякін, сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Дабравольскі, экс-міністр працы Беларусі Аляксандр Сасноў, праваабаронца Алег Волчак, экс-дэпутат Палаты падстаўнікоў Валерый Фралоў, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Костусеў, старшыня мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, экс-міністр знешніх эканамічных сувязяў Беларусі Міхаіл Марыніч, былы амбасадар Беларусі ў ФРГ Пётр Садоўскі, лідэр кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні партыі “Справядлівы свет” Алена Скрыган і намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук.

А чаму пад зваротам няма подпісаў старшыні руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча і старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоля Ляўковіча?
Антон КАРАНКЕВІЧ, Баранавічы”.

“Шчыра кажучы, я крыху здзіўлены вашым пытаннем, — прызнаўся Анатоль Ляўковіч. — Справа ў тым, што ліст, у якім уздымалася пытанне аб расследаванні спраў зніклых палітыкаў, я падпісаў. Мне яго прыносіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, у яго і ўдакладняйце...”

У сваю чаргу старшыня АГП расставіў кропкі над “і”.

“Насамрэч было два лісты, накіраваных у еўраструктуры, — тлумачыць ён. — Першы, які накіраваны ў Савет Бяспекі ААН, мы прапаноўвалі падпісаць магчымым кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду ад дэмакратычнай супольнасці, праваабаронцам і людзям, якія раней працавалі на дзяржаўнай службе ці былі дэпутатамі.

Другі ліст з аналагічным тэкстам, які і падпісаў Ляўковіч, мы адправілі ў Еўрапарламент. Яго было прапанавана падпісаць усім старшыням дэмакратычных партый і рухаў...

Дарэчы, на сустрэчы, дзе прапаноўвалася падпісаць ліст у Еўрапарламент, прысутнічаў намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, але свой подпіс пад зваротам ён не паставіў. Можа, у іх руху такая пазіцыя?.. Мне цяжка сказаць, лепш спытайцеся ў Мілінкевіча”.

“Чаму пад заклікамі разгледзець праблему зніклых палітыкаў, які быў накіраваны ў еўрапейскія структуры няма вашага подпісу?” — з такім пытаннем “Народная Воля” звярнулася да Аляксандра Мілінкевіча.

“Я нічога пра гэта не ведаю, — адказаў ён. — Я зараз у вёсцы, адпачываю, тут няма інтэрнету... Ніхто мне ніякія заявы падпісваць не прапаноўваў...”
Віталь ГАРБУЗАЎ, пятнiца 13 жніўня 2010 г.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме