21:02 07.05.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Анатоль Ляўковіч: "Крызіс дае новыя магчымасьці для сацыял-дэмакратаў"(онлайн-канфэрэнцыя са старшынём БСДП на сайце svaboda.org
На сайце svaboda.org закончылася онлайн-канфэрэнцыя са старшынём БСДП ”Грамада” Анатолем Ляўковічам.
Адказы госьця на пытаньні наведнікаў сайту можна прачытаць .
Напярэдадні онлайн-канфэрэнцыі Анатоль Ляўковіч сказаў:
“Калі мяне пытаюцца пра пэрспэктывы сацыял-дэмакратыі -- я адразу прыгадваю рэтраспэктыву. 18 гадоў таму мы адраджалі на Беларусі сацыял-дэмакратыю. У кожным выпадку, я крыху рэаліст і крыху пэсыміст. Ці нават з улікам усясьветнага эканамічнага крызысу я заўжды кажу: у крызысе ёсьць і нешта станоўчае ў тым сэнсе, што гэта заўсёды ёсьць пачатак новых магчымасьцяў. Я думаю, што гэта пачатак новых магчымасьцяў і для сацыял-дэмакратыі ў Беларусі. Што датычна "Усходняга партнэрства" - мы заўжды марылі пра такія праграмы, заўжды і палітычна, і ідэйна, і мэнтальна імкнуліся ў Эўропу, таму гэты працэс я як старшыня партыі вітаю. Таму што і 5, і 7, і 10 гадоў таму я крытыкаваў ізаляцыю, а тым больш самаізаляцыю краіны ад Эўропы. І я перакананы, што нават як бы гэты працэс не ішоў, важна, што ён пачаўся, і што ён у сваёй тэндэнцыі будзе карысны для краіны і для яе 10-мільённага народу.”
* * *
Імя:: Павал
05.05.2009 19:32
Спадар Ляўковіч, ці ня брыдка Вам было даваць інтэрвью газэце Советская Белоруссія?
Імя: Анатоль Ляўковіч
Я рыхтаваў інтэрвію для газэты "Народная воля". Была прапанова даць у СБ, я пагадзіўся, паколькі гэта мара нашай дэмакратычнай супольнасьці -- выказацца ў газэтах з вялікім накладам. Таму ацэнка "брыдка", "ня брыдка" мне незразумелая.
* * *
Імя:: цётка
05.05.2009 19:49
"... некаторыя апазіцыянеры просяцца на працу ва ўрад", хіба гэта пра цябе Лукашэнка згадаў?
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Думаю, не пра мяне, бо я яшчэ не прасіўся ва ўрад. І я не лічу сябе нагэтулькі кампэтэнтным, каб узначаліць ва ўрадзе нейкія сфэры эканомікі. Таму гэта -- не пра мяне.
* * *
Імя:: Сергей Пономарев Горад:: Клецк
05.05.2009 19:54
Спадар Ляўковіч, ці ня брыдка Вам было предать Козулина?
Спадар Ляўковіч, ці ня брыдка Вам тусоваться среди оппозиционеров?
Спадар Ляўковіч, а совесть у Вас была..?
Сяргей Панамароў, Клецк
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Аляксандру Уладзіслававічу я прысягу не даваў. Я даваў прысягу Беларусі, я даваў прысягу партыі, і я ім ня здраджваў. Наконт таго, што камусьці я здрадзіў - хай Аляксандар Уладзіслававіч скажа, у чым я яму не дапамагаў? І хай ён скажа, у чым ён партыі і Ляўковічу дапамог? Тады ўсё стане на свае месцы.
* * *
Імя:: Виктор
05.05.2009 20:08
Ваше имя в опозиционной среде уже стало синонимом предательства. Сначала вы предали Козулина и отстранили его с поста председателя партии затем пошли в "Советскую Белоруссию". Что вы получили от власти за это?
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Для мяне важна было ня здрадзіць краіне, Беларусі, 10-мільённаму народу і партыі. Вось што для мяне важна. І я ім ня здрадзіў. А значыць, я ня здрадзіў і самому сабе. Што я атрымаў ад гэтага? На жаль, нічога. Увогуле нічога.
* * *
Імя:: н-к
05.05.2009 20:17
Пытаньне першае, да т. Ляўковіча - Колькі Вам дасталося срэбнікаў за здраду Статкевічу?
Пытаньне другое, да т. Ляўковіча - Колькі Вам дасталося срэбнікаў за здачу Казуліна?
Пытаньне трэцяе, да т. Ляўковіча - Колькі Вы ўвогуле зарабляеце сваёй няхітрай працаю?
Імя:: Анатоль Ляўковіч
На жаль, я зарабляю вельмі мала, і таму для мяне заўсёды стаіць праблема: як аплаціць офісы партыйныя? Вось гэта самая важная праблема для мяне.
* * *
Імя:: Кастусь Горад:: Коханава
05.05.2009 22:14
Спадар Ляўковiч можа варта сысцi з радыкальнай тусоўкі АДС i пашукаць падтрымкi сярод больш спакойных i ўзважаных людзей, якiх хвалюе ня столькi барацьба з Лукашэнкам, колькi незалежная будучыня Беларусi?
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Пастаноўка пытаньня ў чымсьці правільная, таму што крытэрыем для палітычнай працы павінна быць краіна і яе інтарэсы. Гэта павінна быць прыярытэтам. Але ў народзе кажуць: не засыпай стары калодзеж, пакуль ня выкапаў новы. Я шаную ўсіх прыхільнікаў дэмакратыі ў Беларусі. І ў гэтым сэнсе я вельмі талерантны да любога пункту гледжаньня.
* * *
Імя:: несторонник Горад:: ивацевичи
06.05.2009 00:12
Спадар Левкович !!! Как Вы считаете, не дискредитируете ли вы своими действиями всех социал-демократов Беларуси?
2. КАК философ, преподававший научный коммунизм охарактеризуйте кратко политический режим в Беларуси (демократический, авторитарный, диктатура одного парня) или что-то ещё-от Левковича?
Только не увильвайте!
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Я амаль 25 гадоў чытаў курс філязофіі ва ўнівэрсытэце, чытаў спэцкурс філязофіі права, чытаў спэцкурс "Чалавек у навуковай карціне сьвету" і чытаў спэцкурс "Гісторыя філязофскай думкі Беларусі". І ніколі не чытаў навуковага камунізму. Што да характарыстыкі рэжыму -- ён аўтарытарны.
* * *
Імя:: Gleb Горад:: Orsha
06.05.2009 00:41
Господин Левкович, почему уважаемые во всём мире борцы с диктатурой, такие как Нельсон Мандела и Вацлав Гавел, никогда не призывали к сотрудничеству с диктатурой и никогда не считали, что мировое признание диктатуры хорошо для их стран?
Они призывали к полному сопротивлению как пассивному , так и активному. Как внутренему так и внешнему. Полному остракизму и изоляции. Они руководствовались простой логикой, природным законом: только то разрушается что подвергается сопротивлению.
Они боролись до конца, рискуя здоровьем и жизнью, отсиживая в тюрьмах. И заслужили полное уважение как внутри страны так и за рубежом.
Понятно что вы не Мандела и не Гавел. Ни по каким параметрам. Но может тогда и не стоит себя называть оппозицонером? Может честнее будет открыто заявить что вы возглавляете проправителственную партию, которая оставляет за собой право критиковать некоторые аспекты правительственной политики. И что вы согласны с тем что наличие диктатуры в европейской стране не является принципиальной и важнейшей проблемой для неё.
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Глебу я так адкажу: за маімі плячыма 25 гадоў змаганьня за дэмакратычную Беларусь. Можа, гэта нічога ня значыць. Ацэнкі я сабе даваць ня буду, хай іх даюць мае сябры па змаганьню. А калі я казаў пра супрацоўніцтва, дык яскрава вылучыў чатыры моманты, па якіх мы сёньня можам супрацоўнічаць з уладай. Першае - па пытаньнях сувэрэнітэту і незалежнасьці. Улада гэта дэкляруе і ўлада гэта робіць. І ў гэтым накірунку мы можам супрацоўнічаць. Другое. Па пытаньнях лібэралізацыі і мадэрнізацыі эканомікі. Гэта дэкляруецца ўладамі. Па пытаньню эўрапейскага накірунку разьвіцьця, па Усходняму парнэрству. Дэмакратычная супольнасьць адзіная ў гэтым пытаньні, мы 15 гадоў выступалі за тое, каб разьвіваць дэмакратычны накірунак супрацоўніцтва. Ну і ня ведаю, як там лібэралы, але мы, сацыял-дэмакраты, гатовыя супрацоўнічаць з уладай ва ўмовах крызісу ў пляне пастаноўкі сацыяльных праблем як прыярытэтных. Спадзяюся, калі працэс будзе разьвівацца, знойдуцца яшчэ пункты ўзаемадзеяньня і супрацоўніцтва з уладамі. Галоўны крытэр -- калі гэта на карысьць краіне і народу, па гэтых пытаньнях можна супрацоўнічаць. Мы павінны рабіць усё кожны дзень, каб хоць на адзін крок мы рухаліся да нашай мэты - да дэмакратычнай, сацыяльнай Беларусі, роўнай сярод роўных эўрапейскіх краінаў.
* * *
Імя:: Зьміцер
06.05.2009 01:30
Камарад Ляўковіч, ці лічыце Вы Лукашэнку законным кіраўніком краіны? Ці знаходзіцца ён пад ўплывам крамля?
Што для Вас БНР?
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Любы палітык знаходзіцца пад шмат якімі ўплывамі. На тое ён і палітык. Пакуль улада будзе трымаць на сваім баку большасьць - гэтая ўлада будзе легітымнай. Для мяне БНР -- гэта пачатак станаўленьня маёй краіны. Гэта ня толькі сымбаль, але і нейкая мэта. І ў любым выпадку я перакананы, што менавіта з БНР пачыналася наша краіна -- і БССР, і сёньняшняя Рэспубліка Беларусь.
* * *
Імя:: Андрэй
06.05.2009 03:35
Ацаніце, калі ласка, колькасьць чальцоў БСДП(Г), БСДП(НГ) і БСДГ паасобна. Якая з памянёных партый, па-вашаму, мае найбольшыя шанцы ў будучыні скансалідаваць сацыял-дэмакратычны рух вакол сябе? І ўвогуле, ці магчымае ў прынцыпе такое аб'яднанне?
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Калі ўзяць нашу партыяю, дык у міністэрства юстыцыі мы падалі болей за тысячу чалавек. Гэта афіцыйна. Але ў нас значна больш прыхільнікаў. Адносна іншых можна ўдакладніць у мінюсьце. Хто можа кансалідаваць сацыял-дэмакратаў? Не ад колькасьці залежыць. Наша партыя найбольш структураваная ў краіне, яна можа выконваць кампаніі нацыянальнага маштабу, што пацьвердзіла апошняя прэзыдэнцкая кампанія, калі наша партыя адзіная вылучыла свайго кандыдата. А кансалідацыя будзе залежыць ад прынцыпаў і падзей, якія будуць. Спадзяюся, нават гэты крызіс адчыняе новыя магчымасьці для сацыял-дэмакратаў. У гэтым сэнсе я аптыміст.
* * *
Імя:: брестчанин Горад:: брест
06.05.2009 10:07
Спадар Левкович ! В интерЪю "Беларусскому партизану" Вы сказали, что спустя несколько дней( а это было 23 апреля) соберется Президиум Вашей партии, который оценит Ваши действия.Что сказала Ваша партия? Или решили замолчать безобразия, на мой взгляд,? Или как в стране, партия это ВЫ?
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Зусім ня так. Я паставіў мэту зусім хутка сабраць прэзыдыюм партыі, але рэгіянальныя кіраўнікі ня здолелі прыехаць. Тады мы прызначылі прэзыдыюм на 30-га красавіка. Але не атрымалася, бо трэба было ехаць у Варшаву. Калегі прапанавалі перанесьці на пасьля 9-га траўня.
* * *
Імя:: liashkou_a Горад:: г. Добруш
06.05.2009 12:03
Дзень добры, спадар Ляўковіч
У мяне да вас узьнікла некалькі пытаньняў.
1. Скажыце, калі ласка, як вы ставіцеся і як вы сёньня ацэньваеце падзеі 11-12 красавіка 1995 году ў Вярхоўным Савеце, калі былі зьбіты дэпутаты ад апазыцыі? Ці патрабуе (альбо будзе патрабаваць) ваша партыя ад Лукашэнкі выканаць абяцаньне паказаць відэаздымкі той апэрацыі, а таксама пакараньня вінаватых у здзейсьненым злачынстве?
2. Ці патрэбны захады на дзяржаўным узроўні па захаваньню ды папулярызацыі беларускай мовы?
3. Якія сацыяльна-эканамічныя праблемы, на вашу думку, патрабуюць першачарговага неадкладнага вырашэньня?
4. Як вы ставіцеся да плоскай шкалы падаткаабкладаньня? Ці не супярэчыць яна прынцыпам сацыяльнай дзяржавы і сацыяльнай справядлівасьці?
5. Вы падтрымліваеце будаўніцтва АЭС у нашай краіне? Чаму?
6. Ваша стаўленьня да скасаваньне ільготаў, павелічэньня пэнсійнага ўзросту?
7. Вы падтрымліваеце інфармацыйна і фінансава Таварыства беларускай мовы? Калі апошні раз гэта рабілі?
8. Ці падтрымліваеце вы стварэньне беларускамоўнага каналу і беларускамоўнага ўніверсітэту? І што вы і ваша партыя дзеля гэтага робіце?
9. Вы падтрымліваеце ўступ нашай краіны ў Эўразьвяз ды НАТА? Чаму?
10. Скажыце, калі ласка, Беларусь - гэта шматканфесійная альбо праваслаўная краіна? І якое ваша стаўленьне да рэлігіі?
11. Ваша стаўленьне да камунізму, анархізму і іншых сацыялістычных плыняў?
12. Якія хібы і недахопы вы бачыце ў зьнешняй ды ўнутранай палітыцы Лукашэнкі?
13. Што сталася з праектам "Саюз левых сіл"? Няўжо ва ўмовах крызісу ён згубіў актуальнасьць? Ці магчыма аб'яднаньне левым? На якой плятформе гэтае магчыма?
14. Якія праблемы існуюць у дзейнасьці вашай партыі?
15. Жніневеньскае ўварваньне расейскіх войск у Грузію, на вашу думку, было агрэсіяй?
16. Ці здавальняючы стан беларуска-украінскіх адносінаў? Што трэба рабіць для іх паглыбленьня, у тым ліку на рэгіянальным узроўні?
Загадзя дзякуй за вашыя адказы.
Імя:: Анатоль Ляўковіч
1. Канешне, патрэбны. Няма сумневу. Тут лепей зьвярнуцца да сябра нашага ЦК Алега Трусава, які ўзначальвае ТБМ. Ён больш кампэтэнтна скажа. Але я гэтае пытаньне ўздымаў на прэзыдыюме, і гэтае пытаньне я паставіў нядаўна на абмеркаваньне, размаўляў з Алегам Трусавым, каб падрыхтаваць шэраг прапаноў па паляпшэньні сытуацыі з мовай, каб іх накіраваць у адміністрацыю прэзыдэнта.
2. Ня думаю, што я настолькі кампэтэнтны чалавек у эканоміцы, у сацыяльнай сфэры, але ў кожным выпадку, мы ўжо ўносілі прапановы ад нашай партыі. І ў першую чаргу аб тым, каб сацыяльная палітыка ва ўмовах крызісу была прыярытэтнай палітыкай.
3.Ня думаю, што я настолькі кампэтэнтны чалавек у эканоміцы, у сацыяльнай сфэры, але ў кожным выпадку, мы ўжо ўносілі прапановы ад нашай партыі. І ў першую чаргу аб тым, каб сацыяльная палітыка ва ўмовах крызісу была прыярытэтнай палітыкай.
4.Наколькі я ведаю гэтае пытаньне, яно не такое простае. Скажам, у нас у партыі таксама няма адной пазыцыі. Хаця ў прапановах у адміністрацыю прэзыдэнта мы выказалі (і большасьць гэтую пазыцыю падтрымала), прапанову аб прагрэсіўнай шкале. Але тут пытаньне да эканамістаў. Трэба паглядзець. Днямі па тэлебачаньні бачыў, як партыя "Справядлівая Расея" на сустрэчы ў Мядзведзева агучвалі такое пытаньне. Мядзьведзеў сказаў, што пытаньне ня простае, калі ўвесьці прагрэсіўную шкалу, можна згубіць частку грошай, якія проста не пакажуць багатыя людзі. Але большасьць у партыі выступае за прагрэсіўную шкалу, але ёсьць і такія, хто сумняецца, што гэта дасьць карысьць.
5. Асабіста я не падтрымліваю, бо пахаваў свайго маладога брата у сувязі з Чарнобылем, ён жыў у радыёактыўнай зоне. Але я думаю, што на гэтае пытаньне павінны адказаць экспэрты і грамадзтва. Важна, каб яно набыло грамадзкае гучаньне, каб навуковая супольнасьць выказала сваё кампэтэнтнае меркаваньне па гэтым пытаньні.
6.Адмоўнае.
7.Падтрымліваю кожны раз, як бачу Алега Трусава. І я адзін са стваральнікаў рэгіянальнай структуры ТБМ. І адзін зь першых пачаў чытаць лекцыі яшчэ пры тым рэжыме па-беларуску.
8.Канешне, падтрымліваю. І калі канкрэтна пра ЭГУ, я неаднойчы адкрыта выступаў, што гэты ўнівэрсытэт сёньня ня ёсьць беларускім, а агульнаэўрапейскім. Я крытычна стаўлюся, што ў ЭГУ лекцыі чытаюцца не па-беларуску, і г.д.
9.Гэта ня блізкая пэрспэктыва. Я сёньня падтрымліваю праграму Усходняга партнэрства, я сёньня ўжо выказваўся, што наша партыя яе вітае. Мы лічым, што ўдзел у ёй на карысьць Беларусі і беларускаму народу.
10.Маё стаўленьне да рэлігіі паважнае і спакойнае, хаця я па сваім сьветапоглядзе пантэіст. Канешне, наша краіна адрозьніваецца тым, што яна шматканфэсійная, і гэта плюс нашай краіны. І гэта гістарычна так склалася.
11.Маё стаўленьне да любых ідэй нармалёвае. Але падтэкст пытаньня -- стаўленьне да практыкі пабудовы камунізму ці практыкі анархізму, гэта іншыя пытаньні. А ідэю забіць нельга. Ідэі павінны існаваць. Мы за плюралізм ідэяў.
12.Тут два вялікія пытаньні. У зьнешняй -- працэс выроўніваецца, і я лічу што шматвэктарнасьць палітыкі Беларусі -- гэта наш лёс на гэтым этапе разьвіцьця краіны. Калі казаць пра ўнутраную палітыку, дык адной з хібаў бачу тое, што мы не змаглі выкарыстаць увесь патэнцыял, і асабліва датацыі ад Расеі на мадэрнізацыю і рэфармаваньне эканомікі і іншых сфэр грамадзкага жыцьця.
13.У некаторых рэгіёнах гэта не стала гісторыяй. У Берасьці разам працуюць левыя. І ня толькі левыя, але і правыя. І гэта добра. Але сёньня аб'ядноўвае многіх два прынцыпы: Незалежнасьць і сувэрэнітэт краіны і прынцып дэмакратызацыі краіны. Плюс - узаемадзеяньне з Эўразьвязам.
14.Праблемы, якія ўласьцівыя шмат для каго. Гэта праблема адразоў, офісаў. А што ёсьць дыскусыі ў партыі -- гэта сьведчыць, што партыя мае плюралізм.
15.Мне цяжка кампэтэнтна адказаць, паколькі я не вывучаў гэтую тэму. Паколькі я ў свой час займаўся мэтадалёгіяй навукі, я ніколі не раблю вывады без падставы. Таму хто там агрэсар -- давайце вывучым. Усё ж , там замешаныя геапалітычныя інтарэсы. Праблема - у Каспіі, энэргарэсурсах і г.д.
16. Іх стан мяне не задавальняе. Ведаю, што сёньня будзе сустрэча Лукашэнкі і Юшчанкі ў Гомлі. Гэта добра. Наконт рэгіянальных кантактах -- Берасьцейшчына даволі інтэнсіўна наладжвае кантакты паміж грамадзкімі арганізацыямі і партыйнымі структурамі. Такі працэс я вітаю.
* * *
Імя:: Димыч Горад:: Минск
06.05.2009 12:40
Спадар Левкович! Вам не стыдно упоминать о своей партии и о своем председательстве в ней? Ведь там же никого нет.:)) Вашу Громаду нигде и никогда не слышно, не видно. Есть лишь виртуальный сайт вашей партии. В реальности за вашей партией банально нет людей в Минске. Так кого Вы там представляете в ОДС и за границей? Сами себя? Не надоело комедию ломать?
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Можа, і не чуваць гэтай партыі. Але толькі таму, што Дзімыч ня побач з намі. І не дапамагае. Станавіцеся побач, і на аднаго чалавека мы станем гучней.
* * *
Імя:: Фікс
06.05.2009 13:11
Вы кажаце - я пагадзіўся, паколькі гэта мара нашай дэмакратычнай супольнасьці -- выказацца ў газэтах з вялікім накладам - дзеля таго каб ваша прозвішча было надрукавана ў СБ вы гатовы былі падлізвацца да Лукашэнкі. Што вы гатовы зрабіць каб вас паказалі па беларускаму тэлебачэнню?
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Я не разумею сутнасьці пытаньня. Калісьці Пратагор так казаў: "Чалавек ёсьць мера ўсіх рэчаў". Які чалавек -- такая і мера пытаньня.
* * *
Імя:: Фрей
06.05.2009 13:15
Спадар Ляўковіч, хачу падтрымаць вашу пазыцыю. На жаль, няшмат людзей могуць своечасова прызнаць свае памылкі і паглядзець у будучыню хаця б на некалькі гадоў наперад. Ніколі не быў вашым прыхільнікам, але БСДП у вашай асобе здоліла здзівіць (нават шакаваць) нашу апазіцыйную тусоўку. Цяпер пытанне - наколькі рэальна наладзіць хоць нейкае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі ўлады?
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Для мяне абсалютна ня ёсьць прыярытэтнымі крытыка ці прызнаньне сваіх памылак у гэтай сытуацыі, гэта ня ёсьць галоўнае. Увогуле, нармальны чалавек павінен прызнаваць памылкі, тым больш палітык. Для мяне задача -- як вызначыць прыярытэты для пэрспэктываў разьвіцьця краіны, асабліва калі нам прапаноўваецца стаць суб'ектам Усходняга партнЭрства. Для мяне не стаіць пытаньне -- быць Беларусі ў Эўропе ці не. Пытаньне -- як разьвіваць гэтую ініцыятыву, набліжаць Беларусь да эўрапейскіх стандартаў, якім чынам браць удзел у гэтай праграме. Як інстытуцыянальна ўключыць грамадзкасьць Беларусі і яе дэмакратычны сыгмэнт у гэты праект. У Варшаве з боку эўрапейцаў гучала, можа, патрэбна ўжо ствараць нейкую кансультацыйную раду Усходняга партнэрства, куды б уваходзілі ўсе сыгмэнты беларускага грамадзтва? Ствараць групы экспэртаў, наладзіць сэмінары, каб азнаёміцца з тэхналёгіяй рэалізацыі гэтых праектаў.
* * *
Імя:: лариса Горад:: орша
06.05.2009 13:22
ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ ДЕПУТАТОВ МЕСТНЫХ СОВЕТОВ ОТ ВАШЕЙ ПАРТИИ? СКОЛЬКО ИХ? КАК ОНИ РАБОТАЮТ,ПОМОГАЕТ ЛИ ИМ ПАРТИЯ? КАК ВЫ ОТНОСИТЕСЬ К ТОМУ ,ЧТО В МЕСТНЫХ СОВЕТАХ РАБОТАЮТ ДЕПУТАТЫ ОТ ОППОЗИЦИОННЫХ ПАРТИЙ? КАК ВЫ СЧИТАЕТЕ ПРАВЫ ЛИ НЕКОТОРЫЕ ПРЕДСТАВИТЕЛИ ОТ БНФ, ЧТО ИХ ТАМ ПРИ ЭТОМ РЕЖИМЕ НЕ ДОЛЖНО БЫТЬ?
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Я лічу, што гэта не прадуктыўны падыход. Яно ж прасьцей нідзе ня быць, а толькі казаць, што мы ёсьць. На жаль, у нас усяго зараз толькі два дэпутаты ў мясцовых саветах (раней было болей), але мы ганарымся тым, што яны ёсьць. І ў кожным выпадку я стаўлю пытаньне, каб іх было болей. Чым больш нас, тым больш мы можам.
* * *
Імя:: вэб-рэдактар
06.05.2009 13:25
Прыём пытаньняў спынены.
Імя:: Анатоль Ляўковіч
Я пажадаў бы слухачам Свабоды і наведнікам сайту быць больш талерантнымі і пасьлядоўнымі. І за крытэр ацэнак палітычнага працэсу браць інтарэсы краіны. І тады мы будзем жыць у дэмакратычнай і сацыяльнай Беларусі.
05.05.2009 15:09
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме