10:20 18.07.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Аляксандр Кузьмін: Змагаюся за права займацца грамадскай дзейнасцю
Грамадскі актывіст з Белаазёрска Аляксандр Кузьмін адсуджвае ў Вярхоўным судзе сваё права займацца грамадскай дзейнасцю. Цяпер гэта яму забаронена. Ён мае пракурорскае пісьмовае папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі – кампаніі “Гавары праўду”.
Як ён праводзіць грамадскія кампаніі наконт паляпшэння тых ці іншых сацыяльных сфер жыцця людзей Белаазёрска, распавядае сам актывіст:
- Мы, актывісты кампаніі “Гавары праўду”, а гэта не з’яўляецца грамадскай арганізацыяй. Адзіная грамадская праца заключалася ў зборы подпісаў за рамонт дарог, рамонт пад’ездаў, упарадкаванне двароў і інш. Што не падабалася ўладзе. Таму Дамброўскі, будучы мэрам, падаў заяву ў Бярозаўскі РУУС.
Але Бярозаўская міліцыя адмовіла ў просьбе цяпер ужо былога мэра Белаазёрска распачаць крымінальную справу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Затое гэта зрабіла пракуратура Бярозаўскага раёну. Кузьмін прайшоў усе судовыя і пракурорскія інстанцыі ў Берасцейскай вобласці, каб скасаваць папярэджанне. Гэта яму не ўдалося. Цяпер слова за Вярхоўным судом.
Беларускае Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |