21:31 11.12.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Аляксандр Абрамовіч абраны старшынёй Мінскай абласной арганізацыі БСДП

У нядзелю, 11 снежня 2016 года, адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Мінскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Дэлегаты канферэнцыі выбралі абласны камітэт і рэвізора абласной арганізацыі партыі.

На пасаду старшыні абласной арганізацыі прэтэндавалі Аляксандр Абрамовіч і Анатоль Юрэвіч. Большасць дэлегатаў прагаласавала за абранне старшынёй арганізацыі Аляксандра Абрамовіча (г. Барысаў).

Рэвізорам Мінскай абласной арганізацыі выбраны Аляксандр Трачук (Мінскі раён).

Намеснікам абласной арганізацыі выбраны Алег Яхімовіч (Маладзечанскі раён).

Скарбнікам Мінскай абласной арганізацыі выбрана Нэлі Шлойда (Маладзечанскі раён).

Сябрамі абласнога камітэта сталі Маргарыта Красікава (Пухавіцкі раён) і Анатоль Юрэвіч (Слуцкі раён).

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме