12:30 06.09.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Алесь Абрамовіч зноў у міліцыі горада Барысава
КІРАЎНІЦТВА МІЛІЦЫІ ГОРАДА БАРЫСАВА ПАВАЖАЕ АЛЬБО ВЕТЛІВА ІЗАЛЮЕ ДЭМАКРАТЫЧНАГА КАНДЫДАТА АД СВАЙГО МІЛІЦЭЙСКАГА ПЕРСАНАЛА?
5 верасня бягучага года прайшла перадвыбарная сустрэча кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па 62-й Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Алеся Абрамовіча з кіраўніцтвам мясцовай міліцыі. Яна адбывалася ў кабінеце начальніка Барысаўскага раённага ўпраўлення унутранных справаў (РУУС) Аляксея Шаховіча. На сустрэчы прысутнічалі амаль з дзесятак старшых міліцэйскіх афіцэраў, якія стаяць на чале шматлікіх службаў Барысаўскага РУУС.
Пісьменнік Аляксандр Сдвіжкоў у якасці даверанай асобы Алеся Абрамовіча прадставіў яго высокім міліцэйскім чынам. Дарэчы, абодва раней пабывалі за кратамі ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ) Барысаўскага РУУС. Першы быў арыштаваны ў Барысаве каля дзесятка год таму назад, калі супраць яго была заведзена крымінальная справа за перадрук карыкатураў на прарока Мухамеда з датскага выдання "Юланд постер". Сдвіжкоў тады працаваў выпускаючым рэдактарам штотыднёвіка "Згода" і нёс персанальную адказнасць за змест друкаваных матэрыялаў. Што тычыцца Абрамовіча, то ён адбыў каля двух дзясяткаў адміністрацыйных арыштаў па палітычных матывах працягласцю ад трох да трыццаці пяці сутак кожны ў мясцовым ІЧУ, правёўшы ў агульнай складанасці за кратамі звыш шасці месяцаў за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту супраць рэжыму асабістай улады Аляксандра Лукашэнкі.
Алесь Абрамовіч і Аляксандр Сдвіжкоў імкнуліся да іншага фармата сустрэчы 5 верасня. Яны хацелі данесці шматлікаму міліцэйскаму персаналу Барысава праўду пра сённяшні бядотны стан справаў на Беларусі. Але атрымалася, што палкоўнік Аляксей Шаховіч абмежаваў перадвыбарчыя зносіны дэмакратаў выключна колам сваіх кіраўнікоў служб. Канешне, гэта вельмі пачэсна выступаць перад міліцэйскімі начальнікамі. Тым не менш зараз мясцовыя атывісты дэмакратычных сілаў губляюцца ў здагадках, ці была гэта сапраўды праява павагі да іх прадстаўнікоў ці штосьці іншае. Напрыклад, жаданне ветліва ізаляваць двах сацыял-дэмакратаў з Грамады ад малодшага афіцэрскага, сяржанцкага i шэраговага асабовага склада міліцыі?
Алесь АБРАМОВІЧ, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па 62-й выбарчай акрузе
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме