11:00 26.05.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Алена Анісім: Маё вылучэнне ніхто не адмяняў
7 чэрвеня Кангрэс за незалежнасць правядзе палітычную сесію.
24 траўня Уладзімір . У сходзе бралі ўдзел навуковец і грамадcкі дзяяч Лявон Баршчэўскі, мастакі Алесь Шатэрнік, Аляксей Марачкін, Язэп Янушкевіч, Валеры Мазынскі, Алесь Мех абраны намеснікам старшыні руху. Многія ўдзельнікі сходу з’яўляюцца ўдзельнікамі Кангрэса за незалежнасць, адным з арганізатараў якога з’яўляецца патэнцыйны кандыдат на прэзідэнта намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алена Анісім. І гэта выклікала пэўныя пытанні адносна далейшага ўдзелу патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнцкай кампаніі.
Алена Анісім развеяла непаразуменні і недагаворанасці ў інтэрв’ю .
-ТБМ падтрымала грамадскі рух «За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі» Уладзіміра Някляева, які не выключае магчымага вылучэннякандыдата ў прэзідэнты. Ці азначае гэта, што вашае вылучэнне адмяняецца?
-Ініцыятыва спадара Някляева – ягоная асабістая ініцыятыва. А пры чым тут ТБМ? Мы, безумоўна, можам ухваляць ці не ўхваляць саму ідэю старэння руху…
Але давайце пачнем з таго, што калі мы распачыналі падрыхтоўку да Кангрэса, спадара Някляева запрашалі да супрацы – увайсці ў аргкамітэт, аднак ён не палічыў патрэбным увайсці ў яго, нават на сам кангрэс не прыйшоў. Як кажуць, каментарыі залішнія.
Калі сапраўды ягоны рух стане шырокім грамадскім рухам за незалежную і самастойную Беларусь – выдатна, але калі гэта толькі нагода, каб заявіць свае палітычныя амбіцыі – гэта зусім іншая рэч.
Я праводжу кансультацыі. Мы разам з Радай рыхтуем палітычную сесію Кангрэса за незалежнасць, на якой хочам абмеркаваць плітычны стан у свеце, у Беларусі, і прыняць адпаведныя заявы. Як і вырашыла наша Рада.
-Якую пазіцыю займае ТБМ да ствараемага Някляевым руху «За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі»?
-ТБМ не прымала ніякага калегіянальнага рашэння ў адносінах да руху «За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі»; кожны сябра ТБМ мае сваю пазіцыю, а ўхваляць ці не ўхваляць стварэнне руху – гэта не нашая задача.
-Ці разглядаеце вы магчымасць аб’яднання высілкаў з рухам «За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі» ў правядзені прэзідэнцкай кампаніі?
-Пакуль рана гаварыць. Калі мы рыхтавалі Кангрэс, мы запрашалі ўсіх далучыцца да працы. Ніхто з палітычных сілаў, акрамя Партыі БНФ, не адгукнуўся і ўдзелу ў ім не прымаў. І не прысутнічалі на Кангрэсе. Да нас прапаноў – аб’ядноўваць намаганні – не паступала. А як можна штучна аб’ядноўваць?
-І вы з Някляевым ніякіх кансультацыяў не ведзяце?
-Спадар Някляеў не выходзіў да нас з прапановай аб’яднаць намаганні.
-Калі плануеце палітычную сесію?
-Палітычную сесію Кангрэса за незалежнасць мы плануем на 7 чэрвеня.
-І адно з пытанняў – магчымы ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі?
-Паўтаруся: мы разглядзім палітычнае становішча ў свеце, унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі і прыняццё выніковых заяў.
Георгій Громаў,
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме