11:26 27.11.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Алег Волчак знайшоў падтрымку ў Камітэце па правах чалавека ААН

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў станоўчае рашэнне па скарзе праваабаронцы Алега Волчака. Камітэт прыйшоў да высновы, што ў 2006 годзе, канфіскаваўшы кнігі, якія змяшчаюць матэрыялы незалежнага расследавання аб гвалтоўным выкраданні экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, і аштрафаваўшы Волчака на суму, эквівалентную амаль 775 далярам ЗША, дзяржава парушыла яго права на свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, а таксама права на выказванне меркаванняў.
- Пасля знікнення Юрыя Захаранкі Каардынацыйная рада дэмакратычных сілаў стварыла грамадскую камісію па расследванню гэтага знікнення. Мяне прызначылі старшынём камісіі, якая дасёння існуе. Па выніках расследвання мы вырашылі выдаць кнігу, у якую ўключылі журналісцкае расследванне, нейкія матэрыялы мы атрымлівалі па сваіх аператыўных каналах, і надрукавалі гэтую кнігу “Дзяржаўная хроніка подласці”. Пры перасячэнні мяжы, калі я вёз некалькі асобнікаў, іх канфіскавалі і пазней сказалі, што кнігі знішчаны, бо могуць прынесці шкоду дзяржаве.
„7 траўня 1999 году па шляху дадому быў гвалтоўна выкрадзены адзін з лідараў апазіцыі, экс-міністр унутраных спраў Юрый Захаранка,” – нагадвае Алег Волчак. Па версіі незалежнага расследвання, да выкрадання Захаранкі былі датычныя прадстаўнікі беларускіх сілавых ведамстваў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |