23:15 01.08.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Алег Трусаў выдаў кнігу пра Беларусь у этнаграфічных межах
У Смаленску ў 1897 г. больш за 50% насельніцтва лічылі сябе беларусамі, у Бранску ў падручніках можна ўбачыць «Пагоню» — пра ўсё гэта можна даведацца з кнігі Алега Трусава «Невядомая нам краіна», перавыдадзенай са значным дапаўненнем на дзвюх мовах.
«Мы падрыхтавалі гэтую кнігу адмыслова да З’езда беларусаў свету, — расказвае спадар Трусаў. — Менавіта таму яна і выйшла на дзвюх мовах: па-беларуску і па-англійску. Прычым англійская версія апынулася нават большай — там вялікая колькасць каментароў для замежнікаў, частка з якіх можа нават не ведаць пра існаванне Беларусі».
Пераклад «Невядомай нам краіны» адбываўся цягам трох гадоў, пры гэтым перакладчыкі сутыкнуліся з некаторымі праблемамі. Напрыклад, у англійскай мове адсутнічае слова «пінфа», від цэглы, якім карысталіся ў Беларусі, але які ніколі не існаваў у Англіі.
«Да таго ж сам тэкст вельмі моцна адрозніваецца ад першага выдання, — расказвае спадар Трусаў.
— Я ўключыў у кнігу падзеі, якія адбыліся пасля 2007 года. Там ёсць нават падзеі гэтага года — ці з’яўленне памятнай дошкі на гімназіі ў Рызе».
Дадаліся і пашырыліся раздзелы, прысвечаныя Браншчыне і Смаленшчыне.
«З Бранска мне даслалі падручнікі, якія я цытую ў кнізе, — кажа Трусаў. —
Там ёсць падручнік у дзвюх частках «Гісторыя Бранскага краю», дзе прамым тэкстам кажуць пра тое, што для Бранска ўваход у склад ВКЛ быў вялікай удачай.
У гэтых падручніках ёсць „Пагоня“».
Алег Трусаў не заклікае пераглядаць дзяржаўныя межы, але звяртае ўвагу на тое, што забывацца пра межы этнічныя таксама не выпадае.
«Мала ў якой краіне палітычная і этнічная мяжа супадаюць, — кажа гісторык.
— Напрыклад, Эльзас і Латарынгія — пра іх пішуць і нямецкія і французскія гісторыкі, а самі эльзасцы лічаць сябе асобным народам. Напрыклад, у Смаленску ў 1897 г. 50% чалавек называлі сябе беларусамі, гэта паводле перапісу. Дый зараз думка, што Смаленск — беларускі горад перыядычна гучыць, пра гэта казаў нават Аляксандр Лукашэнка, што я ў кнізе узгадваю».
Асобны раздзел кнігі прысвечаны Сярэдняй Літве — дзяржаве, якая існавала менш за два гады, але зараз не ўзгадваецца ні ў адным беларускім падручніку.
«У выніку атрымалася кніга, якая будзе цікавай і замежнікам, і беларусам. — кажа Трусаў. — Прэзентацыю мы зладзім у верасні, тады ж кнігу можна будзе купіць на сядзібе ТБМ».
А пакуль «Невядомую нам краіну/The Country We Don’t Know» можна купіць у кнігарні «Акадэмкніга», дзе яна з’явіцца днямі. Прыблізны кошт — ля 130 тысяч рублёў.
ЮУ
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |