14:30 01.08.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Алег Трусаў: ўваходжанне ў Расію – гэта адразу руская армія і флот (відэа)
На паседжанні Экспертнага Клубу, якое адбылося 28 ліпеня з нагоды гадавіны падпісання Дэкларацыі незалежнасці Беларусі, адбылася пра тое, што рабіць у тых складаных умовах, у якіх апынулася краіна пасля 24 год з моманту атрымання незалежнасці.
Алег Трусаў, кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
і адзін з распрацоўшчыкаў Дэкларацыі 1990 года:
Сітуацыя складаецца так, што пасля акупацыі Крыма свет жыве ў іншым вымярэнні. Парушаныя Расіяй усе міжнародныя дакументы, усе акты фактычна пачалася такая кампанія, якая была напярэдадні другой сусветнай вайны.
І ў гэту кампнію ўцягваюцца вялікія краіны, малыя краіны, і перш-наперш вцянулася Беларусь. Мы ўжо ўдзельнікі гэтага канфлікта, некаторыя з беларусаў ваююць на адным баку, некаторыя – на другім і забіваюць адзін другога. То бок мы ўжо ў вайне, хочам мы гэтага ці не хочам.
І таму адсідецца ў бульбе нашай нацыі не удасца. І калі мы нічога не будзем рабіць, адбудецца анексія Беларусі, як калісьці анексіравалі Аўстрыю. І давайце ўспомнім, чым аўстрыйцы расплатіліся за сяброўства з фашыстскай Германіяй. Чым яны расплатіліся? Мільёнамі ахвяраў. Бо ўсіх іх прызвалі ў Вермахт.
І першае, што зробяць расійцы, - нашых хлопцаў пашлюць куды-небудзь у Азію ці ў Афрыку. Хто браў Кабул? Віцебская дэсантная дывізія! І ўваходжанне ў Расію – гэта адразу руская армія і флот. Па-другое, усю нашу маёмасць забяруць рускія алігархі. Абдзяруць, як ліпку, і за гэтыя грошы ў Лондане чарговую яхту купяць. Таму быць у Расіі для нас…
І самае галоўнае – пакуль Расія забірала Крым, жыхары смаленшчыны і браншчыны зноў папрасіліся ў Беларусь. Бо яны самыя бедныя. Яны гавораць: “На халеру Крым забіраць, дайце пад Смаленск грошы – там ўсё зарасло!”
А гэта ж будзе і ў Менскай вобласці. Ні дарог, нічога… Будзе нейкі алігарх, які грошы будзе ў швейцарскі банк пераводзіць. Як у Расіі. Зараз узровень жыцця ў Расіі намнога горш, чым у нас в Беларусі , за выключэннем Масквы, якая, як насос, усё высмоктвае. І нам зайздросцяць расійцы й украінцы. Яны жывуць намнога горш за нас. І што, мы хочам жыць таксама кепска, як у расіі? Не хочам!
Вось мае землякі мстіславўы – ні адзін у Расію не пойдзе. Бо Расія побач, яны там бываюць кожны дзень. Не хочуць яны там жыць. І хочуць імець свае грошы. І яны не супраць гаварыць і па-руску, но ў незалежнай дзяржаве.
Таму нам трэба ўсё-такі нейкі кангрэс ці з’езд збіраць. І не дзяліцца на правых-левх-блакітных-зялёных, а вырашаць: вот нашы адносіны да прыватный уласнасці, да палітыкі, да ўсяго.
Цалкам глядзіце і слухайце тут:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |