11:15 04.11.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Алег Трусаў: Украінскі фактар паскорыў вяртанне беларусаў да роднай мовы
На чарговым з’ездзе Таварыства беларускай мовы (ТБМ) была абрана найвялікшая за ўсе часы існавання арганізацыі рада – 55 чалавек. А старшынём ТБМ на шосты тэрмін .
За яго прагаласавалі амаль ўсе дэлегаты, толькі адзін устрымаўся.
--Алег Анатольевіч, як вы лічыце, чаму беларускія ўлады апошнім часам нарэшце звярнулі ўвагу на праблемы з вывучэннем і ўжываннем роднай мовы?
-- Беларуская мова стала больш папулярнай у нашым грамадстве. Своеасаблівым каталізатарам сталі падзеі ва Украіне. Такія тэндэнцыі былі і раней, але ўкраінскі фактар паскорыў рэакцыю вяртання беларусаў да роднай мовы. Гэта заўважыла ўлада. Першая прыкмета папулярнасці мовы – выступленні Лукашэнкі, Тозіка і іншых высокіх чыноўнікаў. Яны пачалі гаварыць і нават рабіць нейкія фармальныя захады па вырашэнню праблемаў, звязаных з навучаннем і ужываннем мовы.
Дарэчы, пра рост папулярнаці роднай мовы сведчаць нават паводзіны дэлегатаў на апошнім з’ездзе ТБМ. Даўно я не бачыў, каб людзі прасіліся ў Раду арганізацыі. Раней уцякалі, ніхто не хацеў абцяжарваць сябе такой працай. А тут столькі крыўдаў, што ў Раду не ўзялі! Цяпер абралі самую вялікую раду ТБМ – 55 чалавек.
--На вашу думку, чым абумоўлены ўсплёк папулярнасці роднай мовы сяроднекаторых слынныхспартоўцаў?
-- Тут адыгрывае сваю ролю фактар незалежнасці. За савецкім часам казалі: беларуская мова калгасная, быдлячая, пабудуем камунізм, і ўсё будзе па-расейску. Гэта ўбівалі ў галовы столькі, колькі быў Савецкі Саюз, за выключэннем 20-х гадоў.
Новае пакаленне несавецкіх беларусаў зусім інакш ставіцца да роднай мовы. Яно ўсведамляе, што ёсць беларуская дзяржава. А калі ёсць незалежная краіна, то як яна можа існаваць без мовы? У нас зараз самая этнічная краіна за апошнія 200 гадоў. Падчас апошняга перапісу 80% насельніцтва назвалася беларусамі. У нас апошнія 300 гадоў нават горада беларускага не было, ён быў пераважна габрэйскім, а тут і горад беларускі, і вёска. Вось таму і грымнуў выбух нацыянальнага патрыятызму.
--Але ці дастаткова гэтага для адраджэння роднай мовы?
-- Само па сабе нічога не зробіцца. А тым больш не вырашыцца самацёкам такая складаная праблема як адраджэнне беларускай мовы.Змаганне за сярэднюю школу і дзіцячы садок будзе марнае, пакуль не адчыняцца ВНУ з беларускай мовай навучання.
Найперш варта стварыць хаця б адзін нацыянальны ўніверсітэт на базе БДУ, сабраць выкладчыкаў, якія могуць выкладаць па-беларуску. А іх у краіне некалькі тысячаў. Упэўнены, што студэнтаў, якія захочуць вучыцца па-беларуску, будзе вельмі шмат.
-- Лідар аднаго з музычных гуртоў Філіп Чмыр нядаўна , што ненавідзіць беларускую мову, бо яе навязвацюць. Ці ёсць у нас зараз насамрэч прымусовая беларусізацыя ?
-- Навязванне існуе ўнутры самога Філіпа Чмыра. Сумленне кажа яму: ты – манкурт, бо адрокся ад усяго роднага. А ён не хоча вяртацца да свайго. Мову і гісторыю навязвае Чмыру ягонае сумленне, якое, мабыць, прачнулася. Бо ніякай прымусовай беларусізацыі боку нашага прарасійскагакіраўніцтва не было і, відаць, доўга не будзе.
--А можа і патрэбен такі прымус, ці хаця б нейкі штуршок да беларускай мовы?
-- Як казаў наш выбітны пісьменнік Янка Брыль: добры беларус – той, каму загадалі быць беларусам. Яшчэ ёсць анекдот пра беларуса, які на вяселлі не выпіў, не закусіў, бо ніхто не прымусіў.
Калі гаварыць сур’ёзна, то прымушаць нікога не трэба. Напрыканцы 90-х я два гады працаваў дэканам факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага ўніверсітэта культуры. Я нікому нічога не загадваў, а сваім прыкладам за два гады зрабіў факультэт беларускамоўным. Зараз большасць выкладчыкаў гэтага факультэта чытае лекцыі па-беларуску.
Таму дастаткова, каб кіраўніцтва дзяржавы перайшло на беларускую мову. Каб прэзідэнт хаця б палову сваіх выступаў рабіў па-беларуску. А яшчэ лепш, каб ён, як любы кіраўнік краіны, заўжды выступаў па-беларуску. Пачынаць трэба з галавы: прэзідэнт, міністры, іншыя высокія чыноўнікі. А літаральна год-два, і ўсе астатнія пяройдуць. Людзям патрэбны асабісты прыклад кіраўніка. Беларус размаўляе на мове начальства.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме