10:15 12.07.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Алег Трусаў: Такі ліст у Палату Прадстаўнікоў можна напісаць кожны
Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны звярнуўся ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі з прапановай аб вяртанні беларускай мовы ў нацыянальнае заканадаўства. Гэта ўжо чарговы зварот, кажа старшыня Таварыства Алег Трусаў, таму ён заклікае ўсіх, каму неабыякавы лёс роднай мовы, накіроўваць такія звароты ў Палату.
Алег Трусаў:
- Не мы адны звярталіся, а ўсе зацікаўленыя грамадзяне. Мы ў гэты раз хочам падключыць масава простых грамадзян, каб яны таксама кожны па электроннай пошце, ці па звычайнай звярталіся з той жа прапановай. Ёсць узор таго ліста, які мы напісалі, і па гэтым ўзоры можа напісаць кожны.
Узор звароту да Палаты Прадстаўнімкоў размешчаны на сайце Таварыства беларускай мовы. У звароце між іншым чытаем: „Цяпер амаль усе законы ў нашай краіне прымаюцца толькі на рускай мове і не існуе афіцыйнага перакладу іх на дзяржаўную беларускую мову, што з’яўляецца парушэннем дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме