21:57 19.12.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Алег Трусаў: На Кангрэсе будуць абмеркаваныя праблемы, якія пагражаюць незалежнасці

У нядзелю, 21-га снежня, у менскім гатэлі “Viktoria” пачынаецца праца Кангрэсу за Незалежнасць, на якім чакаецца да сотні дэлегатаў з усёй краіны. Кожны з іх мае да 70-ці подпісаў грамадзян у сваю падтрымку. Пра мэты і задачы гэтага мерапрыемства мы пагутарылі са старшынём аргкамітэта, кіраўніком Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алегам Трусавым:

- Ідэя гэтая была надрукаваная ў маім артыкуле разам з Аленай Анісім. На гэты артыкул у «Народнай Волі» мы атрымалі масу званкоў і лістоў. І стварылі аргкамітэт. На першае паседжанне прыехалі прадстаўнікі з усіх абласцей Беларусі, а таксама ўвайшлі вядомыя нашыя людзі, такія як Пастухоў, Грыб, Уладзімір Колас, Радзім Гарэцкі – адзін з арганізатараў з’езда за Незалежнасць у свой час. Пазняк падтрымаў. Ставілі на мэце прыняць маніфест, выставіць у інтэрнэце, каб падпісаў яго мільён грамадзян. Там напісана, што на нашу думку пагражае незалежнасці – ад чарнобыльскай праблемы, да ваенных баз і ўваходжанне ў ЕўрАзЭС.

У Беларусі ў дэмакратычным асяроддзі ідзе абмеркаванне магчымасці абрання адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2015 году. Між іншым, пра сваё магчымае вылучэнне на выбарах гаварыла намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.

Беларускае Радыё Рацыя

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме