09:45 23.10.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Алег Трусаў: Крэмль не пакідае свае імперскія амбіцыі
Грамадскі дзеяч і сябра Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў распавядае пра тое, чаму Расея вырашыла спрасціць для беларусаў працэс атрымання расейскіх пашпартоў.
Як вядома, расейскі ўрад прыняў рашэнне лічыць грамадзян Беларусі і Украіны раўнапраўнымі носьбітамі рускай мовы, якія могуць атрымліваць грамадзянства Расеі па спрошчанай схеме – без спецыяльнага экзамена на яго веданне.
Алег Трусаў:Мне падаецца, гэта адзін з крокаў да магчымай анэксіі Беларусі. Крэмль не пакідае свае імперскія амбіцыі наконт нашай краіны і паціху робіць захады, каб затым было прасцей. У Крыме ж спачатку таксама давалі расейскія пашпарты, зараз тое ж самае прыдумалі для беларусаў і ўкраінцаў. Іншая справа, што беларусам гэтыя пашпарты не вельмі і патрэбны, бо ў іх мазгі варушацца крыху лепш, чым у жыхароў Крыма. Таму я не думаю, што гэтая ініцыятыва набудзе масавы характар. Бо хто зацеў займець расейскі пашпарт, ужо яго зрабіў, але іх няшмат. І ніколі яны “карту паляка” не дагоняць, як бы не стараліся. “Карту паляка” атрымалі каля 100 тысяч беларусаў, а расейскія пашпарты – напэўна у 10 разоў менш.
РР: Беларускае заканадаўства не прызнае двайное грамадзянства…
Алег Трусаў:З аднаго боку не прызнае, а з іншага, калі нехта атрымае яшчэ і расейскі пашпарт, то пра гэта ў нас, можа быць, і ведаць не будуць. Дарэчы, у Расеі таксама не прызнаюць двайное грамадзянства, але ж на практыцы рознае здараецца.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |