23:00 27.08.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Алег Рамашкевіч заклікае да перамен (дапоўнена)

Павялічыць даходы працоўных, а таксама ўзняць самапавагу беларускіх грамадзянаў – такія тэмы найбольш хвалююць кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алега Рамашкевіча.

Ён балатуецца па Гарадзенскай-Кастрычніцкай акрузе №50 Гародні. „Да зменаў” заклікае кандыдат беларусаў, бо іх даходы непасрэдна зьвязаныя з палітычнай сітуацыяй у краіне, мяркуе Алег Рамашкевіч.

– Можа хтосьці гэтага недаацэньве, думаючы, што эканоміка – асобна, а палітыка – асобна. Гэта не так. Курс любой валюты ў любой дзяржаве мяняецца са зменай урада, са зменай палітыкаў. Так і ў Беларусі. Немагчыма рабіць эканоміку без дэмакратыі. Для мяне, як кандыдата, самае галоўнае – гэта перамены, праблема працы і праблема справядлівасці. З гэтым я іду на выбары. Для мяне гэта вельмі важныя рэчы.

Як сябра Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамады) ў Гародні ён адзіны кандыдат. Пяціхвілінны выступ Алега Рамашкевіча будзе транслявацца па „РадыёГродна” 26-га жніўня ў прамежку з сямі да васьмі гадзінаў раніцы. Таксама гутарку з Алегам Рамашкевічам вы можаце паслухаць у вечаровым эфіры Беларускага Радыё Рацыя.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
suscynski-ramaskievic
Фота аўтара


***

Тэкст выступу А. Рамашкевіча па радыё:

Вітаю вас, шаноўныя выбаршчыкі

Перамены, праца, справядлівасць - з такім лозунгам я, Рамашкевіч Алег, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі БСДП, балатуюся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гродзенскай Кастрычніцкай выбарчай акрузе №50.

Я нарадзіўся 1960 годзе, на Бераставіччыне уГродзенскай вобласці, вырас і пасталеў сярод свайго народа. Жыву ў гарадку Вялікая Бераставіца. Працаваў у сельскай гаспадарцы, на прамысловым прадпрыемстве, у жылллёва-камунальнай гаспадарцы, страхавой кампаніі. Заўжды меў актыўныю грамадзянскую пазыцыю, як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, шмат удзяляю ўвагі ўзмацненню нацыянальнай дзяржаўнасці і дэмакратызацыі беларускага грамадства.

Я хачу стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, бо хачу зрабіць будучае нашых грамадзян лепшым.

Шаноўныя выбаршчыкі, колькі ужо было гэтых выступаў і абяцанак вам, а скончылася ўсе тым, што мы маем у Беларусі тры эканамічных крызіса запар. З гэтай нагоды мне не проста сённявыступаць перад вамі.Але я беларус і палітык. Я адчуваю вялікую адказнасць за краіну і гатовы браць гэту адказнасцьна сябе. Каб і сябе і вам шаноўныя выбаршчыкі даказаць, што разам мы здольныя на іншае больш арганізаванае жыццё на Беларусі.

Вы бачыце, што па асноўных эканамічных і сацыяльных параметрах жыццё ўсе больш становіцца невыносным, і я чую ад вас размовы пра неабходнасць перамен. Наша партыя і каманда таксама патрабуюць перамен, перамен у эканоміцы - каб узнавіць рост мясцовай эканомікі праз спрыянне рэструктарызацыі прамысловасці і мадэрнізацыіпрадпрыемтваў. Перамен дзеля рынкавай эканомікі і здаровай канкурэнцыі. Адладжванню рынкавых правіл функцыянавання эканомікі. Умеламу стымуляванню роста эканомікі, што паспрыяе стварэнню так востра запатрабаваных сення новых працоўных месцаў з заробкам, які дасць надзею на дастойны і справядлівы ўзровень жыцця.

Спадарства, годзе цярпець гэтае ганебнае, штучна ўтворанае ўладай беспрацоўе. Я з жахам і спачуваннем назіраю, як нашыя карэнныя беларусы пад час пошуку працы ў розных установах, прыніжальна ўспрымаюцца, нібы эмігранты з іншых краін.

Але нават калі мы ужо маем працу, адразу сутыкаемся з праблемамі ў арганізацыі і аплаце працы. Ствараць для нашых людзей кабальныя умовы на працы, ужо стала нормай.

Нам патрэбны перамены дзеля падняцця ўзроўню сістэмы адукацыі нашых дзяцей. Дзеля таго каб медыцынскаеабслугоўванне стала больш якасным і даступным.

Лічу важным стварыць У Беларусі інтытут Народнага праваабаронцы, а таксама падтрымаць заканадаўчую ініцыятыву патрыётаў краіны у стварэнні інстытута Народнага праваабаронцы па правах дзіцяці.

Я заклікаю вас да пераменаў у наладжванні сапраўднага грамадскага самакіравання. Чым болей людзей адчуваюць сваю адказнасць за краіну і гатовыя узяць адказнасць на сябе ў вырашэнні праблем супольнасці,тым хучэй будзе забяспечана нам прыстойнае і камфортнае жыццё – у нашым горадзе, дварах, дамах і кватэрах.

Нам патрэбныя перамены,бо сёння нашыя апаненты, за больш чым дваццаць гадоў кіравання дзяржавай, упустую выкінулі шмат рэсурсаў на развіццё праектаў, якія ў большасці даюць вялікія страты і падрываюць фінансавую сістэму Беларусі. Людзі пры ўладзе неабачліва павялічылі і нарошчваюць шматлікія дзяржаўныя знешнія і унутраннія даўгі, якія цяжкім грузам лягаюцьна плечы простых беларусаў. Дзеля ўтрымання ўлады, праз дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, працягваюцца разнастайныя антынародныя законы. Ну і канешне маніпуляцыя выбарамі, дзе уладай вынаходзяцца усё новыя формы фальсіфікацыі і падтасоўкі вынікаў галасавання. Калі мы не кантралюем выбарчы працэс і сваіх дэпутатаў, то гэтыя дэпутаты пачнуць кантраляваць нашы фінансы. І тады не дзіўна, чаму нашыя кашалькі пустыя.

Шаноўныя выбаршчыкі, заклікаю вас вызначыцца са сваім удзелам у рэалізацыі перамен у краіне. Важна тое, каб ваш удзел у гэтых пераменах быў рэальны і выніковы. Адкінце ваганні, страх. Памятайце, размова ідзе пра нашае жыццё і пра жыццё нашых дзяцей. Знайдзіце сваё месца ў перменах. Не атрымоўваецца па вялікаму, начніце з малога, але развівайце гэты працэс, каб нас паважалі.

Як бацька і як грамадзянін з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, я ведаю, што важна для развіцця Беларусі, нашага горада і гатовы прыкласці ўвесь свой вопыт на карысць грамадства, на карысць пераменаў і справядлівасці.

Мы не павінны жыць у загніваючай дзяржаўнай сістэме, якая дэмаралізуе і паніжае нас як людзей, адначасова мы не можам рызыкаваць жыццём нашых дзяцей. Наш выбар відавочны - нам патрэбныя перамены.

Я веру, мы здольныя на большае.

Далучайцеся да нашае кампаніі, да Беларускай сацыял-дэмакратычнайпартыі (Грамады), зрабіце выбар на перамены, скіраваных на лепшае, справядлівае жыццё для нас.

КандыдатАлег Рамашкевіч.
Дзякуйце за увагу.Свабоды вам.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме