23:45 19.01.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Актывісты БСДП правялі круглы стол па пытаннях нацбяспекі
У Брэсце ў форме круглага стала прайшло абмеркаванне пытання нацыянальнай бяспекі. Такое пытанне ўздымалі сябры брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
Сябра БСДП (Грамады) Аляксей Коўтун, які піша ў дактарантуры навуковую працу па гэтай тэматыцы, лічыць, што тэма нацыянальнай бяспекі на сённяшні дзень у Беларусі вельмі актуальная:
- Мы разглядалі пытанне нацыянальнай бяспекі з перспектывай на будучыню. Гэта тэма вельмі хвалюе нас, бо пасля магчымага прыходу нашай партыі да ўлады, мы будзем не падрыхтаваныя да вырашэння гэтага пытання. Таму мы перадусім засяродзіліся на пытанні бяспекі дзяржавы як аб’екта міжнародных стасункаў. У сучасных умовах, ва ўзаемаадносінах з Расіяй гэта вельмі актуальна. Бо вельмі магчыма, што наша дзяржава можа перастаць існаваць як самастойны аб’ект.
Аляксей Коўтун мяркуе, што нацыянальная беспека Беларусі адчувае моцны ўплыў з боку аднаго чалавека – прэзідэнта краіны. Менавіта па гэтай прычыне, лічыць актывіст, нельга казаць пра тое, што інтарэсы беларускай дзяржавы і пагрозы нацыянальнай беспекі выяўлены рацыянальна.
паводле
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |