10:30 10.06.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Актывісту БСДП (Грамады) двойчы адмовілі ў працаўладкаванні

Быць грамадскім і партыйным актывістам хранічнымі тунеядцамі – у гэтым перканаўся сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Віталь Каліноўскі, які спрабаваў працаўладкавацца праз Мікашэвіцкі цэнтр занятасці.
Першы раз спецыяліст Цэнтр занятасці накіраваў Віталя Каліноўскага ў фірму “Норвуд Плюс”, дзе было вакансія і адкуль яго звольнілі за ўдзел у мясцовых выбарах. Калі актывіст з’явіўся туды, месца было занята “ўчора”. Спецыяліст цэнтра вельмі здзівілася, таму што перад накіраваннем пыталася наконт вольнага працоўнага месца ў дырэктара.
Другі раз з Цэнтру занятасці накіравалі Віталя Каліноўскага ў калгас у вёску Любань на працу жывёлаводам – даглядаць цялят. Ён пагадзіўся.
Супрацоўніца кадравага аддзелу калгаса Кацярына Ермалёнак вельмі ўзрадавалася маладому работніку, але прапанавала працу пастухом. Віталь Каліноўскі пагадзіўся, але папярэдзіў, што з’яўляецца сябрам партыі і займаецца грамадскай дзейнасцю, каб потым праз месяц за гэта не звальнялі. Кацярына Ермалёнак сказала, што галоўнае – каб пасвіў кароў, а астатняе – няважна. Аднак калі Віталь Каліноўскі папярэдзіў, што калі ўмовы працы будуць мяняцца, будзе змагацца за свае правы. Пасля гэтага кадравы супрацоўнік адказала, што такі работнік ім непратрэбны і прапанавала ісці да старшыні калгаса, каб той падпісаў ліст з цэнтра занятасці, што на працоўнае месца ўзялі іншага. Старшыня з задавальненнем падпісаў ліст, што месца ўжо “занята”.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |