18:30 06.11.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Акцыя — атрымай бясплатна налепку з «Пагоняй» на аўтамабіль
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) абвесціла пра пачатак кампаніі па папулярызацыі гістарычнага сымбаля Беларусі — герба «Пагоня».
На першым этапе кампаніі БСДП плануе высылаць поштай налепкі з гістарычным гербам «Пагоня» грамадзянам, якія звярнуцца да арганізатараў.
На другім этапе кампаніі беларусы, якія наклеяць герб «Пагоня» на сваё аўто і вышлюць фотаздымак з ім арганізатарам, здолеюць прыняць удзел у розыгрышы аўтамабільнага відэарэгістратара. Аб даце розыгрышу будзе паведамлена дадаткова.
Заяўкі на «Пагоні», а таксама фотаздымкі «Пагоні» на аўто можна высылаць на электронны адрас партыі —
У заяўцы неабходна пазначыць імя, прозвішча, імя па бацьку, паштовы адрас (індэкс, вобласць, горад, вуліца, дом, корпус, кватэра), а таксама мабільны тэлефон. Адна «Пагоня» будзе высылацца на адзін адрас.Акцыя адбудзецца ў межах кампаніі «100 год БНР».
Старшыня БСДП Ігар Барысаў адзначае, што налепкі поштай — гэта ўнікальная магчымасць для прадстаўнікоў з рэгіёнаў атрымаць герб «Пагоня», бо знайсці яго ў продажы ў сярэдніх, малых гарадах і сельскай мясцовасці амаль немагчыма.
«Чым больш будзе візуалізацыі герба «Пагоня» у тым ліку на аўтамабілях, тым больш маштабна мы можам паказаць, што грамадзяне Беларусі з’яўляюцца прыхільнікамі незалежнасці і нацыянальнай дзяржавы з яе гістарычнымі сімваламі. Усё гэта стварае фон, дыскурс і набліжае нас да таго моманту, калі і ўлада не можа ігнараваць пазіцыі грамадзян, бо яны становяцца заўважнымі і маштабнымі, — кажа Ігар Барысаў.
У выпадку паспяховасці акцыі арганізатары абяцаюць яе працяг.
Чытайце таксама.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |