15:45 01.12.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Адзінага кандыдата ад дэмсілаў ня будзе. «Талака» не падтрымала «пяцёрку»










Аб’яднаная грамадзянская партыя і партыя «Справядлівы сьвет», якія ўваходзяць у кааліцыю партыяў і грамадзкіх арганізацыяў «Талака», вырашылі не падпісваць пагадненьне аб працэдуры абраньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.

Пра гэта Свабодзе сёньня паведаміў сябра палітрады АГП, упаўнаважаны ад партыі на перамовах зь іншымі дэмакратычнымі сіламі Віктар Карняенка. Паводле ягоных словаў, гэта салідарнае рашэньне дзьвюх апазыцыйных партыяў.

Спадар Карняенка так тлумачыць рашэньне не далучацца да пагадненьня, якое на мінулым тыдні падпісалі прадстаўнікі «пяцёркі» — партыяў БНФ і БСДП («Грамада»), аргкамітэту ў справе стварэньня партыі БХД, руху «За свабоду», грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду»:

Віктар КарняенкаВіктар Карняенка

«Працэдура абраньня адзінага кандыдата патрэбная тады, калі ёсьць з каго выбіраць. Сёньня ж мы ведаем толькі двух прэтэндэнтаў на званьне адзінага, якія публічна далі згоду балятавацца. Гэта — Мікола Статкевіч і Анатоль Лябедзька. Спадара Статкевіча, паводле дзейнага заканадаўства, Цэнтарвыбаркам не зарэгіструе. Гэта — адназначна. Застаецца адзін Лябедзька. Тады навошта гарадзіць агарод і траціць марна час на распрацоўку працэдурных пытаньняў?

У 2006 годзе, у 2010 годзе прэтэндэнтаў было шмат. І тады працэдура сапраўды была патрэбная. Цяпер такой патрэбы няма.

Другая пазыцыя, дзе ў нас ёсьць разыходжаньне зь „пяцёркай“, — гэта абраньне дэлегатаў Кангрэсу дэмсілаў праз збор подпісаў. Мы прынцыпова выступаем супраць гэтага, паколькі ведаем, што за гэтым стаіць. Мы за празрыстую працэдуру, за сходы. Туды прыйшлі людзі, і ўсё робіцца празрыста і відавочна. А зьбіраць подпісы ды яшчэ пад пытаньнямі, якія, магчыма, і не зьвязаныя з палітыкай, гэта ж сьмешна.

Але мы жадаем посьпехаў „пяцёрцы“, якая вызначыла для сябе працэдуру і гатовая абраць паводле яе нейкага чалавека. Больш за тое, мы кажам, што калі гэта будзе рэальная пэрсона, калі будуць больш-менш зразумелыя праграма і стратэгія, то мы гатовыя саступіць і падтрымаць гэтую кандыдатуру. Без усякіх кангрэсаў».

Сёньня а 12-й гадзіне адбудзецца чарговая (ці, як сказаў Віктар Карняенка, магчыма, апошняя) сустрэча перамоўшчыкаў ад усіх сямі структураў. На ёй прадстаўнікі «Талакі» выкажуць партнэрам сваё рашэньне і ягонае абгрунтаваньне.

29 лістапада бюро партыі «Справядлівы сьвет», як паведамляе прэсавая служба партыі, прыняло наступнае рашэньне:

«1. Вызначыць, што ўдзел партыі „Справядлівы сьвет“ у Кангрэсе дэмакратычных сілаў па вызначэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты магчымы толькі ў выпадку папярэдняга ўзгадненьня асноўных палажэньняў перадвыбарчай праграмы і сцэнароў удзелу апазыцыі ў прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году.

2. У сувязі з тым, што палажэньні працэдуры вылучэньня адзінага кандыдата, зьвязаныя з абраньнем дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў праз збор подпісаў жыхароў непрымальныя, лічыць немэтазгодным падпісаньне партыяй „Справядлівы сьвет“ гэтага дакумэнта».

Адзначыць, што збор подпісаў можа быць толькі дадатковай умовай для абраньня дэлегатамі Кангрэсу дэмакратычных сілаў тых грамадзян, якія папярэдне былі абраныя на сходах жыхароў рэгіёнаў. Галасавалі: «ЗА» — аднагалосна«.

У кааліцыю «Талака» ўваходзяць некалькі дзясяткаў рэспубліканскіх і рэгіянальных грамадзкіх утварэньняў. У розных праектах удзельнічае розная колькасьць арганізацыяў. Што тычыцца працэдуры абраньня адзінага кандыдата ад дэмсілаў на прэзыдэнцкія выбары-2015, то ў гэтым фармаце ад «Талакі» задзейнічаныя толькі АГП і партыя «Справядлівы сьвет».

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме